Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Памсці́цца ’адважыцца, намерыцца’ (Бяльк.), ’адпомсціць у зручны момант’ (Гарэц.). Гл. по́мсціць. Першае значэнне магло ўзнікнуць у выніку расшырэння семантыкі ’наме́рыцца адпо́мсціцьнаме́рыцца’.

*Паму́ст, пому́стʼраскладка снапоў для малацьбы’ (ДАБМ, 872). Гл. памост.

Памфле́т ’мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага (часам палемічнага) характару’ (ТСБМ). З рус. памфле́т (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. мове запазычана праз ням. Pamphlet < англ. pamphlet ад ст.-франц. pamphilet ’тс’: лац. Pamphilus — назва камедыі XII ст., якая ўзыходзіць да грэч. уласнага імя Πάμφιλος (Фасмер, 3, 195 з літ-рай).

Памы́дліны ’мыльная вада, у якой мылі бялізну’ (Сл. ПЗБ). З польск. pomydliny ’тс’.

Памы́і ’брудная вада пасля мыцця чаго-н.’ Рус. помо́и, укр. поми́і, ст.-рус. помынь, царк.-слав. помыѧ, польск. pomyje. Ад памыць < мыць (гл.) з суф. ‑j‑ (гл. Фасмер, 3, 323). Дэрываты: памы́йніца ’памыйная яма’, палес. помы́йнік ’вугал у хаце, дзе ставяць посуд’.

Памы́лка ’няправільнасць у дзеяннях, учынках, выказваннях, думках і г. д.; няправільнае напісанне слова’. Суфіксальны (суф. ‑к‑) дэрыват ад памыляцца < мыляцца (гл.).

Памы́льніцы, гл. памы́дліны (Сл. ПЗБ). Ад мыльны конфіксным шляхам словаўтварэння.

Памы́сны ’жаданы, згодны з думкамі, удалы, шчаслівы’ (ТСБМ), памы́сна ’добра, шчасліва’ (Сцяшк. Сл.), ’з намерам’ (Сл. ПЗБ). З польск. pomyślny ’удачны, шчаслівы, паспяховы’.

Памэ́дзганы ’забруджаны’ (Сцяшк. Сл.). Кантамінацыя павэдзганы < вэдзгаць (гл.) і мазаць.

*Памя́г, помпе, помʼяг ’воблака, хмарка’ (ТС), пожаг ’тс’ (Нік.), помяждк ’тс’ (ТС). Бел.-укр. ізалекса: укр. палес. помег, помиаг, помежок, помижок, помигі, пимег, помеж, пануе, пажа, памугʼі ’воблака, хмара’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Фармальна належыць да мяенуць, смяелы (гл.). Калі прыняць пад увагу укр. форму помуеі і магчымасць чаргавання галосных у мяенуць і смуглы (гл. Фасмер, 3, 695), то можна было б супаставіць з чэш. smuga ’воблака (цёмнае), хмара’, г. зн. першапачаткова «задымленае» (гл. Махэк, 562).