Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Памяло́ ’венік з яловых, сасновых, бярозавых галінак, надзеты на палку, для вымятання або абмятання чаго-н.’ (ТСБМ), памело́ (ТС), памяла́, памяло́, помыло́ (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. помело́ ’тс’, укр. помело́ ’мятла, памяло’, польск. pomiotło, чэш. pometlo. Да месці, мяту (гл.) з суф. ‑lo.

Памяльні́к1 ’памяло для прачысткі коміна’ (Сл. ПЗБ;*КЭС, навагр.), ’малады хваёвы лес’ (КЭС, навагр.), памельнік ’малады сасоннік-самасейка; густое дробналессе, кусты’ (Яшк., стол.), помельнік ’тс’ (ТС). Рус. арханг. помельник ’памяло; хваёвыя галінкі на памёлы’. Да памяло (гл.).

Памяльні́к2 ’месца каля печы, дзе ставяць венік, качаргу і інш.’ (З нар. сл., шчуч.). Гл. памяльнік©.

Памя́ля, помелья ’дробная кастрыца’ (Сл. ПЗБ). Ад памяць < мяць (гл.) з суф. -ля, у другім выпадку ўскладненага суф. зборнасці ‑ja (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 53, 204). ‑Е‑ у слове помелья, відаць, пад уплывам мелкі.

Памянша́емае ’ў матэматыцы — назва ліку, ад якога адымаюць другі лік’ (ТСБМ, Нас.). Да памяншаць < менш. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 116), калька рус. уменьшаемое < уменьшать.

Памяра́нец ’субтрапічнае вечназялёнае цытрусавае дрэва з аранжава-чырвонымі пладамі; плод гэтага дрэва’ (ТСБМ). З рус. помера́нец ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 89), якое ў рус. мове запазычана з ням. Pomeranze ’горкі сорт апельсінаў’ ад італ. pomo ’яблыкі’ і arancia ’апельсін’. Апошняе слова з перс. (Мацэнаўэр, 280; Клюге-Гётце, 452; Фасмер, 3, 322).

Памярка́цыя ’разлік’ (Нас.). Да памяркаваць < мяркаваць (параўн. і памер) па тыпу адукацыя.

Памяркоўны ’падатлівы, уступчывы’ (ТСБМ, Нас.). Да мяркаваць (гл.). Параўн. яшчэ польск. уст. pomiarkować ’стрымаць сябе, сцішыць’.

*Памярэ́ча, помырэча ’мор; перан. злы, дакучлівы чалавек’ (Клім.). Дэрыват з суф. ‑эч‑а ад памерці < тегН (гл. мерці) (Сцяцко, Афікс. наз., 97).

Памята́ць тое ж, што і помніць (гл.), памя́тка, памятлі́вы, памяткі́, памяту́шчы. Дэрыват ад па́мяць з суф. ‑atʼ.

*Памяце́ха, помытэха ’вялікая палка’ (Клім.). Ад *памятаць < мятаць (адносна гэтага дзеяслова гл. паметак) са старажытным суфіксам ‑echa (гл. SP, 1, 72).