Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Падзо́р ’брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н. (прасціны, пакрывала і г. д.)’ (ТСБМ), падзо́рнік ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал., Нар. лекс.), ’прасціна з карункамі ці вышыўкай па краі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), подзо́р, подзо́рнік ’подзор’ (Сл. Брэс.), подзо́рнік ’падзор’ (ТС). Рус. подузо́рник, подзо́рник ’тс’. Да узор (гл.). Параўн. яшчэ рус. подузо́рить ’размаляваць або вышыць узорам'

Падзь1 ’упадзіна’ (Прышч., дыс., стаўбц.). Рус. падь, па́дина, перм., сіб. ’глыбокі і стромкі лог, яр, бездань, цясніна’ або ’міжгор’е, разлог’, паўдн. ’яр, лагчына’, укр. падь, па́дина ’нявілая круглая даліна’, серб.-харв. ц.-слав. па̄д ’даліна’ (Шутц, Geographische, 38), балг. пад, падина ’даліна, лагчына; вузкі і доўгі яр; стромы абрыў і г. д.’ (Грыгаран, Словарь, 150). Дэрыват ад padati з суф. ‑ь (параўн. Махэк, 425).

Падзь2 ’салодкая клейкая вадкасць на лісцях раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, З нар. сл., Мат. Гом.), пад, падзь ’тс’ (ТС). Рус. падь, укр. падь, польск. padź, чэш. мараўск. paď ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват ад падаць (гл. Махэк, 425; Брукнер, 390).

Падкалато́віць ’падгаварыць’ (Касп.). Да калатоўка (гл. у артыкуле калаціць).

Падка́ліўка ’касцяная палачка для падплятання лапцей’ (Мядзв.), падка́ланка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да калоць, таму што гэтай палачкай праколваюць дзіркі, у якія прадзяваецца лыка’.

Падкало́тка ’суп з бульбы і мукі, забелены малаком’ (Інстр. 1, Вешт., Шатал.), ’кавалачкі мяса і сала, якія падсмажаны ў рэдкім цесце’ (Шат., Сл. ПЗБ), падкало́чанікі ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад падкалаціць < калаціць з суф. ‑к‑.

Падка́меншчык ’маларухомая прыдонная рыба, якая жыве ў прэснай вадзе пад камнямі’ (ТСБМ, Жук.). Рус. подка́менщик. Ад прыметніка падкаменны з суф. ‑шчык (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 75).

Падка́пак ’клабук’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Укр. підкапок ’клабук, чапец’, рус. зах. капа, κάηκα, капочка ’шапка, фуражка’. Ст.-рус. *капа, накапка ’жаночае пакрывала на галаву ў выглядзе вэлюма’ (канец XV ст.). Далей гл. капа.

Падка́рні ’маленькія саначкі, якія прычэпліваюцца да санак пры перавозцы бярвення’ (Жд. 2). Гл. карьі©© ‑н‑, відаць, пад уплывам карнаты, карпаць.

Па́дкі ’вельмі ахвочы, цікаўны да каго-, чаго-н.’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб.). Рус. па́дкий, ст.-рус. па́дкий (1570 г.) ’тс’. Утворана з суф. ‑к‑ ад падаць (гл.).

*Падкі́днік, подкіднік ’бабок трохлісты, Menyanthes trifoliata L.’ (Бейл.). Зыходзячы са словаўтваральнай структуры, утварэнне ад прыметніка *падкідны, які да кідаць (гл.); але семантычная матывацыя невядомая.