Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Паджа́ры ’рыжа-буры або бура-чорны (пра масць жывёл)’ (ТСБМ, Некр., Янк. 3., Інстр. II), паджа́ры, паджа́рысты ’сухарлявы, тонкі’ (Сл. ПЗБ), поджа́ры, поджа́рысты ’пра валасы’ (поджа́рые ко́сы — выгарэлі на сонцы) (ТС). Рус. поджа́рый ’сухарлявы, хударлявы’, ст.-польск. maść podżara ’назва конскай масці’. Трубачоў (Происх., 26–27) бачыць у слове першапачатковае абазначэнне масці гончага сабакі з падпалінамі. Гл. таксама Фасмер, 3, 297. Да жар.

Паджу́ліць ’падагнуць (хвост)’ (Касп.). Гл. жуляць.

Паджы́лы ’пажылы’ (ТСБМ, Шат., Янк., ТС), паджы́ты ’тс’ (Сцяшк. Сл.). З польск. podżyły ’тс’. Гомельск. поджы́ўшы ’пажылы’ (Мат. Гом.), марыць, кантамінацыя паджылы і пажыўшы.

Падзві́жнік ’чалавек, які ў імя служэння богу падвяргае сябе доўгім малітвам і посту; аскет; самаадданы працаўнік’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. подви́жник ’тс’ (Крук., Уплыў, 39). Параўн. подзвіг.

Падзе́жка ’вопратка (падыспад)’. Мат. Гом.). З *пад‑ адзʼежка ў выніку рэдукцыі галоснага.

Падзе́я ’здарэнне, выпадак’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.). Укр. поді́я ’тс’. Ад *падзеяц(ца) < дзеяць < прасл. dě(ja)ti (гл. дзець) з суф. ‑ej‑a; старажытная мадэль (параўн. SP, 1, 59 і наст.).

Падзённік ’падзёншчык’ (Шат.), ’пастух’ (Сцяшк., Сл.), ’падпасак; падзёншчына’ (Мат. Гом.), подзё́ннік ’падзёншчык’ (ТС), падзёнак, падзённік ’падзёншчык; памочнік пастуха’ (Сл. ПЗБ). З польск. podziennik ’тс’.

Падзі́ў ’порча вокам, якую лечаць загаворам’ (ТСБМ, Шат., Гарэц., Др.-Падб., Сержп., Грам., Бір. Дзярж., Мат. Гом.), по́дзіў, подзі́ў (ТС), падзі́вец (Сл. ПЗБ), падзі́вак (Мат. Гом.) ’тс’. Бязафіксны дэрыват ад падзівіцца < дзівіцца (гл.). Фанетычныя паралелі ў інш. слав. мовах маюць іншую семантыку: укр. подив ’паглядзенне’, польск. podziw, чэш. podiv ’здзіўленне; захапленне’. Семантычны адпаведнік у рус. сглаз < сглазить.

Падзішачкі ’расліна дрыжнік сярэдні, Brizą media L.’ (Кіс.). Няясна.

Падзо́л ’бедная солямі глеба шэравата-белага колеру’ (ТСБМ), падзо́ла (Касп.), падзо́лле (Бяльк.), падзо́ліца, падзо́ль (Сл. ПЗБ), падзо́ліца (Мат. Гом.) ’тс’. Да зала (гл.) па колеру глебы.