Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Падві́лка ’павека’ (Сл. ПЗБ). Няясна. Мабыць, з *падвійка (гл. вейкі) з вядомым у дыялектах пераходам и > л, напрыклад, ляха: яха ’рэха’.

Падві́рак ’завостраная палачка для падплятання лапцей’ (Касп., Шатал.), подвырок, подвірок ’тс’ (Сл. Брэс.). Суфіксальны дэрыват ад падбіраць ’падплятаць лапці’; апошняе да uiti (гл. віць).⇉*

Падві́чка ’стужка’ (Шатал.), подвычка ’тс’ (Сл. Брэс.), ’абруч, на які накручвалі намітку, пасма льну, што падкладаюць пад валасы, каб зрабіць прычоску’ (Сл. ПЗБ), под- вічка ’хустка, завязаная на лоб пад другую хустку’ (Сл. Брэс.). Польск. podwika ’занавеска; вуаль, белая галаўная хутка’. Польск. слова з *podwijka < wić (Брукнер, 426), (гл. віць). У бел., відавочна, з польскага, калі меркаваць па арэалу бытавання.

Падво́й ’частка сахі, якая падтрымлівае плаху’ (Выг.), пудвій ’тс’ (Тарнацкі, Studia), падваі ’вяроўка, якой прымацоўваюцца нарогі сахі да ручкі’ (Сл. ПЗБ). Рус. подвбивязкі, віцы, якія звязваюць часткі сахі’. Да падвіць > віць з чаргаваннем галосных у корані.

*Падво́ліца, пудволыця ’ніжняя частка падбародка’ (Сл. ПЗБ, Клім.), пудвдле ’тс’ (Бяссон.), падволіч ’падбародак, двайны падбародак’ (Сцяшк.). Конфікснае ўтварэнне з асновай вол‑ (гл. валлё).

Падгалёністы ’цыбаты; з доўгімі нагамі’ (Касп.). Да галёнкі (гл.). Параўн. рус. голенастый.

Падгаліна́сты ’высокі, тонкі’ (Сцяшк., Сл.), падгалісты ’тс’ (Сл. ПЗБ). Гл. падгалёністы.

Падга́лы ’тонкі, з падцягнутым жыватом (пра жывёлу)’ (Янк. 3.), ’тонкі’ (Сл. ПЗБ), ’прамы, высокі’ (Мат. Гом.), падга́лісты ’з доўгімі нагамі, цыбаты; высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны)’ (ТСБМ), ’тонкі, высокі з суччам наверсе’ (ТС, Некр.). Ад galъ (параўн. рус. дыял. га́лый ’голы, бязлесны’, прога́лина ’голае месца ў лесе’, а таксама польск. Podhale, podhalskiБрукнер, 133), звязанага чаргаваннем галосных з golъ ’голы’. Гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 96.

Падга́ры ’паджары’ (Мат. Гом.). Да гарэць. Развіццё семантыкі гл. паджары.

Падге́йстра, падгейсцер ’падгерац’ (Мат. Гом.). Рус. курск. пыдгейстер, подгейстра, укр. підгейстор, підгейстра, підгерсть ’тс’. Няясна. Магчыма, звязана з падгерац; не выключана, што гэта метафарычны перанос з гайстер ’чорны бусел’. Такія пераходы ў розных тэхнічных прыстасаваннях існуюць. Бел. слова, відаць, з укр.