Падга́лы ’тонкі, з падцягнутым жыватом (пра жывёлу)’ (Янк. 3.), ’тонкі’ (Сл. ПЗБ), ’прамы, высокі’ (Мат. Гом.), падга́лісты ’з доўгімі нагамі, цыбаты; высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны)’ (ТСБМ), ’тонкі, высокі з суччам наверсе’ (ТС, Некр.). Ад galъ (параўн. рус. дыял. га́лый ’голы, бязлесны’, прога́лина ’голае месца ў лесе’, а таксама польск. Podhale, podhalski — Брукнер, 133), звязанага чаргаваннем галосных з golъ ’голы’. Гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 96.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)