Паджа́ры ’рыжа-буры або бура-чорны (пра масць жывёл)’ (ТСБМ, Некр., Янк. 3., Інстр. II), паджа́ры, паджа́рысты ’сухарлявы, тонкі’ (Сл. ПЗБ), поджа́ры, поджа́рысты ’пра валасы’ (поджа́рые ко́сы — выгарэлі на сонцы) (ТС). Рус. поджа́рый ’сухарлявы, хударлявы’, ст.-польск. maść podżara ’назва конскай масці’. Трубачоў (Происх., 26–27) бачыць у слове першапачатковае абазначэнне масці гончага сабакі з падпалінамі. Гл. таксама Фасмер, 3, 297. Да жар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)