Ву́нашай ’бярэмя трасты’ (усх.-палес., Шур, вусн. паведамл.). Гл. вынашай ’тс’; адносна фанетыкі параўн. ву́зверыцца.
Ву́ндзя ’там далей, але відаць’ (КЭС, лаг.). Складанае прыслоўе вун (гл.) + дзе з адлюстраваннем т. зв. моцнага якання.
Вундэркі́нд (КТС). Запазычанне з ням. Wunderkind літаральна ’цудоўнае дзіця’, магчыма, праз пасрэдніцтва рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 76).
Вуне́ ’вунь’ (лельч., Куч.), ву́нека ’тс’ (Мат. Гом.). Да вунь, адносна суфіксацыі гл. Шуба, Прыслоўе, 62, 64.
Ву́нія (БРС, Байк. і Некр.). Гл. унія.
Вунія́т ’падманшчык, дрэнны чалавек’ (Бяльк.). Гл. уніят.
Ву́нках ’вунь там’ (Нас.). Форма старога меснага склону ад вунка, вункі (гл. вун); параўн. прыслоўі во́нках ’звонку’ ад во́нка, вонкі, дало́ўках ’унізе’ ад дало́ўкі, дало́ўка і інш. (Карскі 2-3, 77).
Вунь прысл. (БРС, Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Шат.). Звязана з дыял. вун, рус. вонь, вон, дыял. вωн, укр. он, онь, што ў сваю чаргу звязваюць з асабовым займеннікам ён (он, вон) (Сабалеўскі, Лекции, 96; Праабражэнскі, 1, 133; Фасмер, 2, 348). Змена галоснай у выніку лабіялізацыі пачатковага націскнога о (параўн. навагр. вонь ’вунь’, З нар. сл.); параўн. унь ’вунь’ як пераходны этап ад палес. онь да вунь. У сваю чаргу палес. онь з указ. часціцы о (літаратурнае во) і дэйктычнай часціцы -нь; параўн. іншую форму для ўказання на блізкі прадмет вось (ось < о + сь).
Ву́ньдзека ’вунь там’ (Касп., Жд., 1) ву́ньдзіка (докш., Янк. Мат.), ву́ньдзяка (Сцяшк.) з вунь (гл.) + дзе + ка (т. зв. «пусты» суфікс, характэрны для прыслоўяў; параўн. размоўныя формы ту́така, та́мака, сённека і інш., Шуба, Прыслоўе, 62), аналагічна да серб.-харв. о̀нђека ’тс’.
Вунянё ’вунь’ (Жд., 1), ву́нянё, у́нянё ’тс’ (капыл., Жыв. сл.). Больш празрыстую структуру дэманстрыруе палес. онёнё ’тс’, утворанае шляхам падваення ўказальнага прыслоўя онь (вонь) і ўказальнай часціцы о ў канцы; адпаведна вунянё з онёнё шляхам лабіялізацыі пачатковага о і пераходу другога галоснага ў я ў першым складзе перад націскам.