Во́нка ’вон, прэч’ (Др.-Падб.), во́нкі ’тс’ (КТС, Бяльк.). Рус. смал. во́нки ’прэч’, бранск. во́нки ’на двор’, укр. во́нка, балг. вънка, чэш. дыял. venka (j), славац. vonka. Расшырэнне вон 1 ужо ў позні час пры дапамозе прыслоўных часціц ‑ка, ‑кі (Карскі 2-3, 77; Махэк₂, 683).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)