Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кро́хы, кро́хі ’крыху’ (З нар. сл., Жыв. сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах., Нас.). Гл. крошкі і крошка.

Кроць ’раз’ (Нас.). Запазычанне з польск. kroć ’тс’ (Кюнэ, Poln., 68).

Крош ’вочап у студні з жураўлём’ (ДАБМ). Гл. крошні.

Кро́шка ’кавалачак’ (ТСБМ, Яўс., Сержп., КЭС, лаг., ТС, Нас.). Да ст.-рус. кръха, якое дакладна адпавядае літ. krušà ’град’. Гл. крышыць.

Кро́шкі ’крыху’ (Булг., Нас.). Гл. крышка3.

Кро́шку ’крыху’ (КЭС, лаг., Яруш.). Гл. крошка.

Кро́шлі ’лесвіца каля сцяны над кармушкай’ (Касп.). Магчыма, да *кроплі (ад крочыць), гл. крок.

Кро́шні ’прыстасаванне насіць корм у хлеў’ (Нік. ЭШ, Хрэст. дыял., ДАБМ, Маш.), ’прыстасаванне насіць за спіной грыбы, ягады і інш.’ (ТС, Круч.). Рус. крошни ’заплечны кош’, балг. крошня ’кош’, серб.-харв. крошгьа ’вялікі кош’, славен. krošnja ’насілкі’. Да *krosnja. Гл. кросна (Бернекер, 1, 624).

Круг1 ’частка плоскасці, абмежаваная акружнасцю’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.). Укр. круг, рус. круг, ст.-рус. кругъ ’тс’, ст.-слав. крѫгъ, балг. кръг, макед. круг, серб.-харв. кру̑г, славен. krọ̑g ’тс’, польск. krąg, чэш. kruh, славац. kruh, в.-луж. kruh ’тс’. Прасл. krǫgъ у якасці бліжэйшых паралелей мае германскія лексемы: ст.-ісл. hringr ’персцень, круг, кола’, ст.-в.-ням. hring ’тс’. Менш надзейным з’яўляецца ўмбр. cringatu ’пас’ (Бернекер, 1, 626; Покарны, 936).

Круг2 ’поўная фаза месяца’ (Бяльк.). Гл. круг1.

Круг3 ’вір, месца ў рэчцы, дзе віруе вада’ (Мат. Гом., Янк. III). Гл. круг1.

Круг4 ’збан’ (Касп.). Запазычанне праз ням. Krug ’тс’.

Круг5 ’лішай’ (Нас., Сцяшк., Мат. Гом.). Магчыма, да крух (гл.).

Круг6 ’гульня хлопцаў са снегам (качалі снежныя кругі і пускалі з гары)’ (Нар. словатв.). Гл. круг1.

Круг7 ’поўны камплект колаў для воза’ (Нар. лекс., Сцяшк., Касп.). Гл. круг1.

Круг8 ’багністае балота, якое зарасло альхой’ (ТС, Яшк.). Гл. круг5.

Круг9 ’наўкола’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Гл. круг1.

Круга́ ’вір’ (Яшк.). Гл. круг3.

Круга́ ’вакол’ (Янк. Мат., Сцяц. Нар.). Гл. круг1. Фармальная структура няясная.