Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Непрыту́жны ’лёгкі, які лёгка пераносіцца’: Непрытужная зіма^була, лёхкая (ТС). Да прыту́жны ’заўзяты, шчыры’ (гл.).

Непрыты́ка ’недатыка’ (Мядзв.), параўн. рэдкае ўкр. непритика ’беспрытульны, валацуга’ (Грынч.). Мясцовае ўтварэнне на аснове дзеяслова прытыкацца ’дакранацца’ (гл. тыкаць) па шырока вядомай мадэлі слоў тыпу недатыка, незачэпа, рус. недотрога і г. д.

Непрыя́зны ’непрыхільны’ (БРС, ТСБМ). Гл. прыя́зны.

Непрыя́цель ’вораг’ (Нас., Гарэц., Мал., Сл. ПЗБ, ТСБМ). Гл. прыя́цель.

Непутны́ ’разбэшчаны, непаслухмяны’ (Яўс.), непутньш ’малапутны, бесталковы’ (Бяльк., Янк. Мат.), нёпуць ’бязладны чалавек, шалапут’ (Мат. Маг.), непуцьцё ’шалапутны, распусны, бяспутны чалавек’ (мсцісл., З нар. сл.), ’недарэчнасць’ (Бяльк.). Да путны (гл.), шлях семантычнага развіцця дэманструе тураўск. нёпуць ’распусніца, бездараж’ і ’бесталковы чалавек’ (ТС).

Не́пша ’прымесь (у просе)Насееў проса, змалаціўадна непша (Ян.). Відаць, цікавы архаізм (прасл. *ne‑pbx‑ja?); да *pьxati ’таўчы’, г. зн. ’тое, што не таўчэцца’, параўн. пшано, пшаніца (гл.).

Не́раб ’гультай, лодар’ (Сцяшк.). З не і рабіць (гл.) пры дапамозе т. зв. нулявой суфіксацыі.

Не́радзь ’неўраджай, неўрадлівы год, недарод’ (Сцяшк.; любан., Жыв. сл.; слаўг., Нар. сл.), нёродзь ’тс’ (ТС). Сюды ж нерадзь (nieradź) ’дробныя ягады; заморкі, няўдалая гародніна’ (Жд. 1; в.-дзв., Шатал., Арх. Фед., ТС), ’што-небудзь дробнае, невялікага памеру, росту’ (Сл. ПЗБ), ’машкара’ (свісл., карэл., Сл. ПЗБ), нэрадзь (нэраць) ’тс’ (зэльв., Сл. ПЗБ). З не і радзіць (гл.). Меркаванні пра запазычанне часткі пералічаных слоў са значэннем ’машкара’, ’што-небудзь дробнае, невялікага памеру, росту’ з літ. пегёсіа ’нікчэмнасць, нечысць (пра мух), ненасытны чалавек, пераборлівае ў ядзе парася’ (гл. Сл. ПЗБ) не пераконвае, паколькі значэнне ’машкара’ добра выводзіцца са значэння, ’нешта дробнае, малое, дрэннае’, што ў сваю чаргу з ’якое не ўрадзілася’.

Неразгара́ка ’нязграбная, няўмелая асоба’ (кап., Жыв. сл.). Відаць, утворана ад разкарака ці раскірэка ’нязграбная асоба, клышаногі чалавек’ (гл.) пры дапамозе ўзмацняльнага не-, якое было далучана пасля дээтымалагізацыі зыходнага слова; пераход к > г у інтэрвакальным становішчы, як у дыялектным стаган < стакан і пад.

Не́рам (пером), у фразеалагізме пером лежиць ’моцна жадаць’. Няясна; павінна выводзіцца з незафіксаванага пер, магчыма, нерх? (гл.).