◎ Неразгара́ка ’нязграбная, няўмелая асоба’ (кап., Жыв. сл.). Відаць, утворана ад разкарака ці раскірэка ’нязграбная асоба, клышаногі чалавек’ (гл.) пры дапамозе ўзмацняльнага не-, якое было далучана пасля дээтымалагізацыі зыходнага слова; пераход к > г у інтэрвакальным становішчы, як у дыялектным стаган < стакан і пад.