Пашчока ’аплявуха’ (Нас.). Са словазлучэння па шчацэ. Гл. па і шчака.
Пашчопка ’дрывотня’, ’месца, дзе рэжуць, колюць, а часам і складаюць дровы’ (Бір.; чырвонае., З нар. сл.). Да па‑ і шчапаць ’шчапаць лучыну’, ’калоць дровы’ (гл.), якое да прасл. ščep‑ (/skoi̯p‑/skei̯p‑Įskip‑). Параўн. роднасныя і.-е. паралелі: літ. skepsnė ’акравак’, skepeta, skepetas ’ануча’, ’хустка’, лат. škepele ’асколак’, ст.-грэч. σκάπτω ’рубаю’, ст.-в.-ням. skaft ’дзіда’ (Фасмер, 4, 503).
Пашчо́таваць, пашчапаць ’палічыць’ (Нас.). Да ⁺шчоты ’лічыльнікі’ < рус. счёты ’тс’. Гл. таксама пачот.
Пашчула́каць ’вылушчыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Да па‑ і шчалукаць < шчалкаць ’лушчыць’ (валож., Сл. ПЗБ), рус. щелкать, якое, паводле Гараева (428), ад щель ’шчыліна’. Фасмер (4, 501) дапускае гукаперайманне (< щёлк!).
Пашчы́на ’рошчына’ (ветк., Мат. Гом.). Утварылася ў выніку кантамінацыі лексем рошчына і пачын ⁺’пачатак хлеба’.
*Пашчэ́дры́цца, пошчэдрыцца ’памножыцца’ (ТС), па‑ шчэдраць ’тс’ (смал., маг., Бяс.). Да па‑ і шчадрыцца < шчадрэц ’шчодры вечар’. Звязана з павер’ем, што калі на шчодры вечар кладуць грошы пад абрус і сена на стале, то ў новым годзе яны будуць множыцца (гл., напрыклад, ілюстрацыю ў ТС, 5, 343).
Пашчэ́нка, па́шчанка, пашчэ́нька, пашчомка, пашчэ́мка, пашчэ́мкі ’сківіца, сківіцы’ (Чач., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Сл. ПЗБ; гродз., Мат. АС; слон., Нар. сл.; навагр., З нар. сл.; смарг., воран., Шатал.; гродз., КЭС; маладз., Янк. Мат.), навагр. пасце́нкі, шчуч. пашчэ́нкі ’тс’ (КЭС), па́шчэнґа ’сківіца ў воўка’ (малар., Сл. Брэс.), пашчэнка ’пашча’ (Бес.). З польск. paszczęka ’пашча, зеў’, якое з першаснага paszczeka ’тс’. Гл. таксама па́шчака.
Пашша́к ’чарвякі ў заднепраходняй кішцы ў коней’ (Нас.). Відаць, да пастка (гл.) > пастчак > пашчак > пашша́к. Аб суфіксе ‑ʼак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.
Па́шыбак ’палка’ (калінк., Мат. Гом.), навагр. пашыба́к ’палка, якой можна кінуць’ (З нар. сл.). Рус. пск., цвяр. па́шибок Асколак, абломак чаго-н.’, ’рэзкі удар’. Да па‑ (< прасл. pa‑) і шыбаць (< прасл. šibati ’біць, кідаць’), адпаведнікам якога з’яўляецца літ. šiupės ’дробныя кавалкі, крошкі’, šiupeti ’крышыцца, драбіцца’. Суфікс ‑ъkъ надае значэнне выніку дзеяння (Борысь, Prefiks., 30).
Пашыба́ць ’быць падобным на каго-н.’ (рэч., Мат. Гом.). З рус. пошиба́ть ’тс’.