Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Наўве́це ’на прыкмеце; на чарзе да выканання; у думках, на ўвазе’ (Нас., Гарэц.), наўвеці (Бяльк.), наўвете (Растарг.). Да прасл. *veib, якое захавалася ў дэрыватах ветлы, вывет ’выключэнне’, савет, рус. ответ, паветка ’намёк, напамінак’ і інш., на думку ^Мельнічука (Восточносл. и общ. яз., 109), вытворнага ад *uetiti ’гаварыць’, для якога было характэрным першапачатковае значэнне ’адзначыць галінкай, памячаць’ (прасл. vetь ’галінка’); тады *на ў‑веце, як на ў‑вазе (гл. уви‑ га). Параўн. наўмёце (гл.).

Наўга́д ’наўздагад’ (Нас., Гарэц.; калінк., З нар. сл.), ’наўрад’ (Гарэц.), наўгады ’наўгад, усляпую’ (Ян.; пін., Нар. лекс.; ТС). Да гадаць.

Наўгод ’на выбар’ (Гарэц.). Да год, гадзі́ць (гл.).

Наўгру́нь ’галопам’ (бялын., Янк. Мат.), наўгру́м ’навыперадкі’ (Сцяшк. Сл.). Гл. угру́нь.

Наўда́, рэдка на́ўда, ноўда ’карысць, выгада’ (Шпіл., Сл. ПЗБ, Арх. Федар., Сцяшк. Сл., Цых., шчуч., З нар. сл.), ’патрэба, неабходнасць’ (Федар., Сл. ПЗБ), ’навіна, дзіва’ (Шн. 3, Яўс., Янк. БП; бялын., Нар. сл.), ’асаблівасць, важнасць’, звычайна іранічна ў выразе: вялікая наўда (Чач., Нас., Яруш., Гарэц., Шат.), ’смутак, бяда’ (Яруш., слуц., чэрв., Мат.). Бясспрэчны балтызм, у якасці крыніцы ўказваюць літ. naudà ’карысць, выгада, грошы, дабро’, лат. nauda ’тс’, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 48 (з л-рай), сюды ж прус. Nauden (ул. імя), гл. Непакупны: Балт. яз. и их взаимодействие, 22; упершыню ў якасці літуанізма адзначыў Насовіч, спасылаючыся на літ. nauda ’дробная манета’ (Нас., 300), што павінна тлумачыць іранічнае ужыванне слова ў беларускай мове ў значэнні ’асаблівасць, важная рэч’; адзначаецца спецыфічнае ужыванне лях. наўда́, калі гаворыцца аб з’явах, якія адбываюцца незалежна ад жадання і волі чалавека: наўда ўпасці (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1971, 1, 94); значэнне ’годнасць, прыгажосць’, параўн. наўда яна на морду, адзначанае Арашонкавай і інш., выводзіцца хутчэй за ўсё са значэння ’дабро, вартасць’, параўн. літ. naudà mergà ’добрая, удалая дзяўчына’ (БЛ, 3, 1973, 31, там жа карта распаўсюджання слова ў межах БССР). Краўчук (Лекс. балтызмы, 15) беспадстаўна аддзяляе наўда ’смутак’ насуперак Карскаму (Труды, 393) ад наўда, ноўда ’карысць’ і ўзводзіць яго да прасл. *nav‑, *ny‑ ’смерць, зморанасць, стомленасць’, параўн. ст.-рус. навь, чэш. unaviti і г. д., на падставе чаго *навьда ’смутак’, што малаверагодна, паколькі значэнне ’смутак’ магло ўзнікнуць на граніцы арэала ў выніку народнаэтымалагічнага збліжэння са словамі нуда́ ’журба, смутак, маркота’. У беларускую літаратурную мову ў значэнні ’патрэба, справа’ слова ўведзена Ф. Багушэвічам (Мар. дыс., 50) і шырока ужывалася ў мастацкай літаратуры ў 20‑я гады XX ст., з другой палавіны 30‑х гадоў ужываецца рэдка (Германовіч, Аб нек. асабл., 10–12; Гутшміт, ZfSl, 19, 1974, 2, 268).

Наўда́ку ’наўрад, наўрад ці’ (Нас., Яруш., Растарг., Юрч.), ’наўрад, малаверагодна, на ўдачу’ (Гарэц., Бяльк.), наўдачу ’тс’ (Яруш., Нас.). Да удацца, удача (гл.), заканчэнне -/сі/, відаць, пад уплывам іншых прыслоўяў, дзе яно адлюстроўвае канчатак род.-месн. скл. назоўнікаў на -къ (гл. Карскі 2-3, 69), паколькі назоўнікаў тыпу *удак няма; няправільна збліжаецца з наўда ’карысць, маёмасць; асаблівасць, важнасць’ (гл.) на аснове значэння ’нічога асаблівага, нічога важнага’, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях (параўн. Арашонкава і інш., БЛ, 3, 1973, 31).

Наўдобу ’нібы, быццам бы’ (Юрч. Фраз. 1). Ад незафіксаванага Худоба, сінанімічнага да надоба ’падабенства’.

Наўдое ’капрызнае’: Зусім наўдое стала дзіця, як захварэла (маст., Сцяшк. Сл.). Да наўди (гл.), значэнне узнікла на базе на́ўды ’няма нічога добрага, няма чым хваліцца’ (Гарэц.), не наўды ’не бяда’ (Яруш.), адкуль без адмоўя наўды магло быць асэнсавана як прыметнік м. р. адз. л., ад якога быў утвораны прыметнік н. р. адз. л. са значэннем ’дрэнны, слабы’, параўн. процілеглае развіццё семантыкі ’добры, удалы’ — наўда дзяўчына, дзе назоўнік можа успрымацца як прыметнік ж. р. адз. л.

Наўдолькі ’ў абход’ (смарг., Сл. ПЗБ). Магчыма, ад удоль ’наўсцяж’, параўн. рус. вдоль ’тс’, або з *на‑ўдалекі, гл. далёкі, з «узнаўленнем» о пад націскам, параўн. дыял. штаны, але штонікі і пад.

На́ўечка ’сукенка, якую надзяваюць дружкі на вяселлі’ (Жд. 1). Няясна.