◎ Наўнэт ’вельмі’: Наўнэт спужалася (свісл., Сцяшк. Сл.), ’зусім’ (Адамчык); параўн. на ўнэт ’ушчэнт’ (Сл. ПЗБ), што выводзіцца з польск. wnet ’зараз’ (там жа, 212), у сваю чаргу запазычанага з чэш. hned ’адразу, неадкладна, зараз’ (Брукнер, 627; Махэк₂, 213). Гл. унэт.
◎ *Наўпа, навпа ’малпа; жэўжык’ (драг., З нар. сл.). Да ма́лпа (у народным вымаўленні ма́ўпа) у выніку распадабнення губных; параўн. смал. навпа, павпа ’сірэна’ (Черепанова, Мифологическая лексика русского Севера. Л., 1983, 95), якое можа быць дастаткова старым і ўплываць на змену формы і семантыкі запазычанага ма́лпа (гл.).
◎ Наўпа́кі ’насуперак, наадварот; паўторна’ (Гарэц.), каўпакі, наопакі, навбпакі ’надварот; навыварат; насуперак’ (ТС). З на і опакі ’ў адваротны бок, наадварот’ (прасл. *оракъ ’тс’), параўн. у закляцці, калі робяць завітку: Кручу, верчу на опакі, шоб у его не было ні семʼі, ні товару, ні хлеба, ні мукі (на опакі значыць наадварот, бо закручвалі жыта, збожжа, расліну з захаду на ўсход) (пін., Кольб., 444). Параўн. укр. на опаки, рус. на́пако, чэш. naopak, славац. näpaky (Махэк₂, 415), серб.-харв. наопак, наопако, славен. набрак (Фасмер, 3, 42; Бязлай, 2, 213–214), балг. наопако, макед. наопаку, наопачки. Гл. опакі. Значэнне ’паўторна’, відаць, да пак ’яшчэ’ (гл.).
◎ Наўпаміна́нне ’напамінанне’ (Нас., Яруш.), наўпаміна́ць угаворваць, пераконваць, наўпамянуць угаварыць; напомніць’ (Нас.). Відаць, у выніку кантамінацыі напамінаць ’прыпамінаць’ і упамінаць ’пераконваць; напамінаць’ (Нас.).
◎ Наўправі́к ’прама, проста’ (ТС). Да ηράβα (ηράβο) ’праі^а’, пра́вы ’прамы’ (ТС), гл.
◎ Наўпрокі ’папрокі’ (Ян.). Адаптаваны пры дапамозе узмацняльнага на- русізм упрёкі ’тс’, магчыма, пад уплывам наракаць ’скардзіцца’.
◎ Наўпроці ’супраць, насупраць’ (Гарэц., Бяльк.), наупроціў ’тс’ (ТС). Ад проці(ў), гл. паў-.
◎ Наўпярод ’перад, перш за ўсё’ (навагр., Шн. 3, Кліх). Да пярод, перад, гл. паў-.
◎ На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр. навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэць ’нечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышча ’напасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытыся ’намерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).
Наўра́д ’наўрад, наўрад ці, малаверагодна’ (Нас., Бяльк., ТСБМ, Пятк., ТС), укр., рус. навря́д ’тс’. З *на + в + ряд, гл. рад ’шэраг’, параўн. рус. вряд ’наўрад, малаверагодна’ (< въ + рѧдъ, Фасмер, 3, 35).