Наўра́д ’наўрад, наўрад ці, малаверагодна’ (Нас., Бяльк., ТСБМ, Пятк., ТС), укр., рус. навря́д ’тс’. З *на + в + ряд, гл. рад ’шэраг’, параўн. рус. вряд ’наўрад, малаверагодна’ (< въ + рѧдъ, Фасмер, 3, 35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)