◎ Квэ́цацца ’марудна, няўмела што-небудзь рабіць’ (Сцяшк.). Гл. квэцаць.
Квэ́цаць ’мазаць, размазваць, пэцкаць, брудзіць’ (ТСБМ, Шат., Нік.). Параўн. квецаць (гл.). Укр. квацати, квецати ’мазаць глінай’, рус. квецать ’тс’, балг. квацам ’мазаць сцены вапнай, глінай’. Гл. квацык і квач.
◎ Квяк-квяк 1 — пра гукі ў час прымання ежы (Нар. лекс.).
◎ Квяк-квяк 2 — пра брэх сабакі (Нар. лекс.). Гукапераймальнае.
Квяліць ’дражніць, крыўдзіць’ (Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Жыв. сл., З нар. сл., Сцяц., Мат. Гом., Грыг., Янк. БП). У апошняй крыніцы: «Маўчанка не квяліць, але славу вялічыць». Укр. квілити, рус. квелить ’тс’, балг. цвеля ’гнявіць’, серб.-харв. цве́лити ’засмучваць’, славен. cvéliti ’тс’, польск. kwielić ’плакаць’, ст.-чэш. kvieliti ’плакаць, мучыць’, в.-луж. cwělić ’мучыць’. Прасл. kvěliti — каўзатыў да kviliti. Першае мела значэнне ’вымушаць плакаць’, другое — ’плакаць’ (Слаўскі, 3, 488; ЕСУМ, 2, 418; Ваян, RÉS, 37, 156–157). Паралелі за межамі славянскіх моў адсутнічаюць.
◎ Квянчэ́ць 1 ’квактаць’ (Нар. лекс.). Гл. квактаць.
◎ Квянчэ́ць 2 — пра ваду (Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Гл. КвЯКЧЭЦЬ©.
◎ Квят ’кветка’ (Шатал.). З польск. kwiat ’кветка’.
Квяту́рка ’прарэх (у штанах)’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, да квет (гл.). Утворана з дапамогай суфікса ‑урка (Сцяцко, Афікс. наз., 182).
Квя́ты ’краскі’ (Касп., Мал., Нар. словатв., Янк. Мат.), ’вазоны’ (Сл. паўн.-зах.), ’настой з кветак’ (Сл. паўн.-зах.). Да квят (гл.).
Квяці́сты 1 ’з вялікай колькасцю кветак, пакрыты кветкамі’ (ТСБМ), ’калі кветка расліны складаецца з кветкавых лісткоў’ (КЭС, лаг.). Гл. квет.
Квяці́сты 2 ’з узорам у кветкі; яркі, каляровы’ (ТСБМ, КЭС, лаг.). Гл. квяцісты 1.