Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вяршы́цель ’той, хто вяршыць справамі, распараджаецца’ (КТС, БРС). Запазычана з рус. вершитель ’тс’.

Вяршыцелька ’жанчына, якая распараджаецца’ (БРС, КТС). Беларускае ўтварэнне ад вяршыцель і суф. ‑к‑а.

Вяршы́ць ’складваць, канчаць стог, сцірту’ (Выг., КТС), (перан.) ’вырашыць чый-небудзь лёс’ (БРС), укр. вершити ’вяршыць’; ’насыпаць звыш краёў’, рус. вершить ’канчаць складваць стог, снапы (на возе), верх страхі’; ’вырашаць лёс’, польск. wierszyć ’укладваць спадзісты верх, страху’; ’мець першаснасць перад кім-небудзь’, чэш. vršiti ’складваць у вышыню, збіраць у кучу’, славац. vŕšiť ’кідаць, укладваць у кучу’; ’узвышацца’; ’заканчваць’, славен. vršíti ’тс’, серб.-харв. вр́шити ’выконваць, рабіць, вяршыць’, макед. врши ’выконваць, рабіць’; ’малаціць’; ’дамаўляцца на заручынах’, балг. върша ’выконваць, рабіць, прызначаць’, върше́я ’малаціць’. Прасл. vьršiti ’канчаць, завяршаць, рабіць што-небудзь, рабіць верх’, якое мела ў прасл. мове яшчэ значэнне ’малаціць з дапамогай скаціны’ (Выгонная, Лекс. Палесся, 83–87; Скок, 3, 624; БЕР, 1, 214; Шанскі, 1, В, 71; Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 1949, 183).

Вяршэ́нства ’панаванне, гегемонія, узначальванне’ (БРС) утворана ад дзеяслова вяршыць (гл.) і суф. ‑эн‑ств‑а, магчыма, паводле ўзору рус. совершенство ці польск. pierwszeństwo.

Вяршэ́чак ’вяршаліна’ (КТС, П. Місько) — абласны варыянт лексемы вяршочак, суф. ‑эчак складае арэал, супольны з украінскімі гаворкамі; параўн. укр. вершечок.

Вяры́гі ’жалезныя ланцугі, аковы, якія насілі на целе рэлігійныя фанатыкі’ (БРС, КТС), ст.-бел. верига, вериги ’ланцуг, путы’ (з XV ст.), укр. вериги, рус. вериги ’тс’, арханг. ’смецце ў зерні збожжа’, алан. ’невялікі стог сена’, ст.-рус. верига, вериги ’металічны дрот, ніць’; ’ланцуг’; ’вярыгі’; ’кайданы’ (з XII ст.), славен. veríga ’ланцуг, звяно ланцуга’; ’клямка, засаўка’, серб.-харв. вѐрига ’ланцуг’, вѐриге ’вярыгі’, макед. верига ’ланцуг’; ’горны хрыбет’, балг. верига, веруга ’ланцуг’; ’путы, аковы, кайданы’; ’ланцуг гор’; ’рад падзей’; ’бярозка палявая, Convolvulus arvensis L.’, ст.-слав. верига, утворанае ад вьрѣти (< verti ’звязваць’) пры дапамозе суф. ‑ига (Шанскі, 1, В, 59). Звязана з літ. vérti ’адчыняць, зачыняць’; ’нанізваць’, лат. vērt ’тс’, грэч. ἀείρω ’злучаю, звязваю’. Са ст.-слав. праз ц.-слав. і ст.-бел. слова прыйшло ў сучасную мову. Фасмер (1, 299) звязвае рус. верига са словам верать ’усоўваць, запіхваць, тыцкаць’. Сюды ж прымыкае вярыжны (брація вярыжнаяКТС).

*Вяры́нічка, wierýniczka ’кайстра, палатняная торба’ (Маш.) — дэмінутыў ад вярэнька (гл.).

Вяры́цельны ’які сведчыць пра даручэнне каму-небудзь чаго-небудзь’ (КТС, БРС). Паходзіць ад назоўніка *вярыцель < ст.-бел. вѣритель (з XVI ст.) і суф. ‑нъ‑. Рус. верительный, зафіксаванае з 1704 г., утворана самастойна (Шанскі, 1, В, 60).

Вярэ́да ’крыўда’ (КТС, Х. Шынклер). Да верад (гл.).

*Вярэ́даўнік ’пылюшнік жоўты, Thalictrum flavum L.’ (віц., Кіс., Інстр. II), драг. вырдоўнэ́к ’паўночнік палявы, Knautia arvensis (L.) Coult.’ утворана пры дапамозе суф. Nomen instrumenti ‑нік (аў‑нік) ад верад‑оў‑ < verdъ (гл.). Лекавыя ўласцівасці расліны паслужылі асновай для ўтварэння назвы не долькі ў бел. мове, пра што сведчаць іншыя сінонімы лексемы: райнік, гаец, гойнік (віц., Кіс.), але і ў іншых слав. мовах; параўн. рус. вередовец, вередная (вередовая) трава, укр. вередник, славен. vrẹ́dnik, vrẹdníca і г. д.