Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мішэнь ’цэль пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе’, ’асоба, прадмет нападак’ (ТСБМ), рус. мишень ’тс’. Ст.-рус. мишень ’пячатка, знак, кляймо, круглая пласціна’ (XIV ст.), а з XVII ст. ’цэль, у якую страляюць’, было запазычана са ст.-уйгурск. мовы, у якой — з перс. нишан (nišan) ’знак’ (Аракін, Тюркизмы, 130). Крукоўскі (Уплыў, 73) мяркуе, што мішэнь як ваенны тэрмін пранікла з рус. мишень, якое Фасмер (2, 630) выводзіць з тур. мовы.

Мкаць ’кранацца, скакаць з месца’, ’імчаць’, ’кінуцца, схапіць разам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), мкну́цца ’праціскацца’, ’імчацца з месца’, ’ударыцца’, ’лезці, чапляцца’, ’сунуцца, плюхнуцца наперад’ (Нас., Гарэц.), ’рухацца’ (Яруш.), мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’ (Нас.). Укр. за‑мкну́ти, рус. ‑мкнуть, ‑мыка́ть, мчать, ст.-рус. промъкнути ся, польск. mknąć, чэш. mknouti, славац. mknúť, славен. mekníti, серб.-харв. ма̀кнути, балг. мъ́кна, ст.-слав. мъкнѫти сѧ, мъчати, промъкнѫти сѧ. Прасл. mъk‑/myk‑, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. mùkti, лат. mukt ’вызваляцца, уцякаць, адлучыцца’, літ. maũkti ’цягнуць’, ’спускаць петлі’, ст.-інд. muñc̣áti, mucáti ’вызваляе’, múktiṣ ’вызваленне’, авест. framuxti‑ ’развязванне, збаўленне’, — і.-е. *meik‑/*meig‑ (гл. міг) (Фасмер, 2, 631; Бязлай, 2, 176; Брукнер, 339); у Махэка₂ (384–385) падаецца і.-е. форма, як *(s)muk — (рухапераймальнае).

Мла ’туман’ (брэсц., бяроз., Шатал., Сл. Брэс.), укр. мла, в.-луж., н.-луж. mła ’тс’. У выніку спрашчэння кансанантнай групы ў імгла́ (гл.).

Младзе́нец ’малады на вяселлі’ (віц., КЭС), ’дзяцюк, не зусім яшчэ дарослы хлопец’ (Нас.). З польск. młodzieniec ’юнак’.

Младзе́нцы, младэ́нцы ’свята — забіванне дзяцей у Віфліеме’ (Нас.). Са ст.-рус. младенецъ ’дзіцё’. Да маладзе́нец1 (гл.).

Младзянковы ’маладзіковы’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. młodziankowy < młodzikowy < młodzik ’маладзік’.

*Мла́дшы, мла́чшы ’менш вопытны плытагон’ (дзвін., Нар. сл.). З ц.-слав. младший ’маладзейны’ праз рус. мову. Да малады́ (гл.).

Мла́кі ’балота з іржавай вадой’ (лельч., ЛАПП), укр. паўн.-жытом. мла́ка ’тс’, зах., адэск. млако́вина ’трава, якая расце на багне’, польск. młoka, młaka, чэш. mláka, паўд. mlačina, славац. mláka, славен. mláka, mlakúža, серб.-харв. мла̏ка, макед. млака, балг. млака́. Прасл. melka і molka (Скок, 2, 440; Бязлай, 2, 187), калі ўзяць ад увагу ст.-рус. молокита ’дрыгва’, рус. чарапавецк. ’балотная расліна’, роднасныя да лат. plācis ’балота’ (мена пачатковых губных, як у прасл. mъrky ’морква’). Аўтары ЕСУМ (3, 489) мяркуюць, аднак, што ўкр. і польск. лексемы запазычаны з усх.-раманскіх моў (малд. мла́кэ, рус. mlácǎ), а апошнія з паўд.-слав. моў. Голамб (JP, 32 (5), 1952, 207–208 і МЈ, 10 (1–2), 1959, 26) лічыць, што польск. і ўкр. лексемы прыйшлі са славац. (чэш.) мовы, а туды — з паўд.-слав. тэрыторыі. Гэтак жа Талстой (Геогр., 153). Голуб-Копечны (226) і Махэк₂ (367) выводзяць прасл. форму ў выглядзе mlaka, што, паводле аўтараў ЕСУМ, з’яўляецца недастаткова абгрунтаванай рэканструкцыяй.

Млась ’млосць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да млосць (гл.). Карэннае ‑а‑ замест ‑о‑, як у ст.-бел. чланъ, чланки пры польск. człon(ek) (Карскі, 1, 137). Аб мене ‑сʼць > -сь гл. Карскі, 1, 356.

Мле́віцца ’думацца, здавацца, уяўляцца’ (паўн.-усх., КЭС). Да прасл. mьněti (Фасмер, 2, 633). Параўн. рус. мниться, ст.-рус. мьнѣние ’падазрэнне, дапушчэнне’, вяц. мле́нье ’тое, што здаецца, уяўляецца’. Мена мн‑ > мл‑ і ў балг. мля, мня ’мяркую’.