Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ма́лпа, ма́ўпа ’млекакормячая жывёліна, блізкая (паводле будовы цела) да чалавека’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Др.-Падб.), драг. на́ўпа ’тс’ (КЭС), ст.-бел. малпа (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. małpa ’тс’, якое з с.-в.-ням. mūlaffe (Брукнер, 320; Булыка, Лекс. запазыч., 145; Кюнэ, 75), Варш. сл. (2, 866) прыводзіць яшчэ ням. mulop, mulape, якія былі запазычаны ў польск. мову.

Малы́, малэ́й ’невялікі’, ’нязначны па колькасці’, ’меншы, чым патрэбна’, ’кароткі’, ’слабы’, ’неістотны, нязначны’, ’малалетні’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., КЭС), Малы Воз ’Малая Мядзведзіца’ (паст., Сл. ПЗБ), малое ’дзіця’ (Нас., Шат.). Ст.-бел. малъ, малый ’невялікі, дробны, невысокі’, ’малады, малалетні’, ’кароткачасовы’, ’малапрацяглы’, ’колькасна нязначны, небагаты’, ’нікуды не варты, нязначны’, ’ледзь прыкметы, слабы’. Укр. мали́й, рус. ма́лый, мало́й, польск. mały, палаб. molĕ, н.- і в.-луж. małki, в.-луж. mały, чэш., славац. malý, славен. mȃli, mál, серб.-харв. ма̏о, макед. мал, балг. малък, ст.-слав. малъ. Прасл. malъ ’малы, невялікі’. Самымі блізкімі і.-е. паралелямі з’яўляюцца ст.-в.-ням. small, ням. schmall ’вузкі’, ’тонкі’, ’бедны’, smalaz vihu ’дробная скаціна’, гоц. smals ’малы, нязначны’, ст.-грэч. μῆλον ’дробная скаціна, авечкі’, ірл. míl ’жывёла’, лац. malus ’дурны, благі’ (з ’малы, недастатковы’), а таксама франц. māla ’карова’, гал. maal ’цялушка’, ст.-ісл. smale ’дробная скаціна’, — і.-е. *(s)mōl‑/*(s)mēl ’дробная скаціна’ (Бернекер, 2, 13; Голуб-Копечны, 215; Брукнер, 320; Махэк₂, 349; Фасмер, 2, 564; Бязлай, 2, 163–164). Скок (2, 375) дапускае гукаперайманне як крыніцу разглядаемай лексемы. Мартынаў (Балто-слав.-итал. изогл., 30) мяркуе аб пранікненні іт. malos у зах.-балт. арэал.

Малы́ш ’маленькі хлопчык, дзіця, малы ростам’ (ТСБМ), малы́шка ’малютка’ (Нас.). Укр. мали́шко ’тс’, рус. малы́ш, серб.-харв. мали̑ш, малиш ’тс’. Прасл. mališь ’малы чалавек’ (Слаўскі, SP, 1, 77).

Маль ’малеча’ (ТС), укр. маль ’маладыя авечкі’, польск. mal‑mal‑mal ’падзыўныя для парасят’. Паўн.-слав. malʼь. Да малы́ (гл.).

Мальба́ ’вельмі моцная просьба’ (ТСБМ), рус. мольба́, укр. мольба́, ст.-рус. мольба ’тс’, ’малітва’, серб.-харв. мо̀лба ’просьба’, ’заява’, макед. молба, балг. молба́. Прасл. molьba (Слаўскі, SP, 1, 61). Да малі́ць (гл. малі́цца).

Мальбоніць ’прасіць, упрошваць’ (КЭС, лаг.). Да мальба́ (гл.). Суфікс ‑он‑ мае шматразова-экспрэсіўнае значэнне.

Мальбоны ’лаянка’ (Юрч.). Скажоная форма слова мале́бны. Параўн. рус. цвяр. моле́бны служить ’сварыцца’. Перанос значэння: ’павучанні’ > ’лаянка’.

Ма́льва1 ’мальва кучаравая, Malva crispa L.’, ’мальва лясная, Malva silvestris L.’ (гродз., Кіс., Яруш.). Новае кніжнае запазычанне з польск. malwa ’тс’ ці з рус. мальва, якія з ням. Malve або непасрэдна з лац. malva < ст.-грэч. μαλάχη ’тс’.

Ма́льва2 ’шток-ружа, Alcea rosea L.’ (брэсц., Кіс.; Сцяшк.). З польск. malwa ’тс’.

Мальга́ ’дробная рыбка’ (брасл., бярэз., докш., Сл. ПЗБ), мальгва́, мыльгва́, мальгве́ча ’рыбныя маляўкі’, ’маладняк увогуле’, ’дробная неўрадлівая бульба, плады, ягады’, ’малеча, дзеці’ (Нас., Бяльк.; Яшк., З жыцця; слаўг., Яшк., Мат. Маг.), мальгоўка ’маляўка’ (Нас.), мальва́ ’тс’ (Ян., Растарг.), ма́льгва ’дробязь, глупства’ (Бяльк.). Укр. мільга́, паўн.-жытомірск. мо̂лʼга́ ’верхаводка, Alburnus alburnus L.’, ’малькі’. Рус. мальва́, мальга́ ’дробная рыба’, ’дзеці, малеча’, ’малодшы сын’, ’дробныя грошы’, мальга́вка, мальгва́ ’дробная рыба’. Усходнеславянскі балтызм. Параўн. літ. malė ’дробныя рыбкі’, лат. male ’рыба Blicca argyroleuca’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 557). Утвораны пры дапамозе суфікса ‑ʼга (напр., сіньга́ ’від рыбы’) і суфікса ‑ва (напр., дзятва́, братва́) або ў выніку кантамінацыі лексем мальга́ і мальва́. Параўн. таксама бел. моль3, молька, рус. моль, мольва, мольга́, молява ’малькі’, ’дробная рыбка’, моль ’моль’.

Мальдава́цца1 ’адзначацца’ (карэліц., Нар. словатв.). З польск. meldować się ’тс’.

Мальдава́цца2 ’прыбірацца, упрыгожвацца’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Няясна. Магчыма, роднаснае да мадыравацца1 (гл.).