Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мальём ’шарашом, молем’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. маль, ма́лем ’тс’. Параўн. мальё ’расколатыя плахі (дубовыя) для дробных работ’. Утворана ад маль (< прасл. malь < malъ). Да малы́ (гл.). Параўн. таксама моль2.

Мальжына́, мальжынка́ ’дробная рыба’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да мальга́ (гл.).

Малька́ч ’мянтуз’ (навагр., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, табуістычная назва ад малёк1. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149–150.

Ма́лькі ’малюсенькі’ (лельч., Нар. лекс.). Да прасл. malʼь ’нешта малое’, якое існавала побач з malъ > малы́ (гл.). Аб суфіксе ‑k‑ гл. Бел. грам.₂, 1, 304. Параўн. польск. malmalki ’малюсенькі’, балг. малькиль, малькин, малькет мяшъц ’люты’, мальки прусурки (уйлешки, месчинки, кулца, копънчета, чукънчита) ’віды ткацкіх узораў’. Не выключаны ўплыў польск. wielki ’вялікі’ на памякчэнне ‑л‑. Параўн. луж. małki, балг. малък ’малы’.

Мальсабі́нка ’від хатняй расліны, якая цвіце невялікімі чырвонымі кветкамі’ (докш., Янк. Мат.). У выніку перастаноўкі мб з бм. Параўн. віл. бальсаві́нка (Сл. ПЗБ) з бальзамі́нка < бальзамін ’расліна Impatiens balsamina Desp.’

Ма́льскі ’амаль цэлы, які мала чым адрозніваецца ад цэлага’ (Нас.), ма́льскій ’малы’ (Юрч. Фраз. 3). Рус. мальски ’ледзь- ледзь’, мало‑мальски ’хоць трохі’, ’больш-менш’, маломальский ’самы малы, самы нязначны’. Бел.-рус. ізалекса. Можа быць утворана і ад мале́с‑ы (гл.) пры дапамозе суфікса ‑къ. Параўн. таксама серб.-харв. рэдуплікацыі mȁlomanj ’амаль не, амаль’, malàmalo ’мала’, літ. mãžmožis ’крыха, самая дробязь’.

Ма́льства ’маленства’ (Жд. 1), рус. ма́льства, ма́льство ’дзяцінства’. Бел.-рус. ізалекса. Да прасл. malь (зб.) ’малыя’ (параўн. маля́). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьstvo (як і абстрактны зборны назоўнік dětьstvo ’дзяцінства’).

Мальта́н ’цёплая тканіна з бавоўны’, мальта́нка ’хустка с такой тканіны’ (КЭС, лаг.). З польск. multan ’сорт вельмі мяккай баваўняная тканіны’, якое з франц. molleton ’тс’. Гл. таксама малітан, мульт.

Мальха́ч ’ляўша’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ад польск.mańkacz < mańkat ’тс’ < mańka ’левая рука’ < італ. manca ’левая’ < лац. mancus ’калека’.

Мальчаня́ ’хлапчына’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Беларускае. Да прасл. malʼьčę (з дэрыватам ‑ан‑ < прасл. ‑ęt‑).