Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Віхла́1 ’аб чалавеку рухавым, энергічным, у якога хутка ідзе работа’ (Бір. Дзярж., З нар. сл.). Да віхаць ’хістацца’, віхляць’, завіхацца ’спяшаць, намагацца рабіць што-небудзь’. Параўн. польск. wichlacz ’махляр, падманшчык’; ’рухавы чалавек’.

Віхла2 ’лаза, вярба, Salix L.’ карэліц., свісл. (Весці АН БССР, 1969, 4, 124). Ад віхаць, віхацца ’качацца, хістацца, як, напрыклад, польск. wikło, wikła ад wikłać ’віхаць’. Далей яно звязана з віць (Брукнер, 613). Націск на канчатку ў назвах дрэў (асіна́, альшына́, характэрны для гэтых гаворак (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 124).

Віхля́й ’нядбайны чалавек’, віхля́йства ’нядбайнасць’ (Нас., Яруш.). Рус. віхляй ’тс’. Да віхляць (гл.) з суф. Nomina agentis ‑ajь (SP, 1, 88).

Віхля́ць (БРС, Нас., Бяльк., Гарэц., КТС), віхлі́ць ’віляць хвастом’; ’хітрыць’ (КЭС, лаг.), віхле́ць ’прагнуць’ (Юрч.); ’хітрыць’ (КТС). Рус. вихля́ть, укр. вихля́ти, польск. wichlać і wichlić, з XVII ст. wikłać (Брукнер, 612), чэш. vichlať ’інтрыгаваць’, viklati ’вагацца’, славен. vihljáti ’веяць, варушыць’. Відавочна, вытворнае ад віхаць (Фасмер, 1, 324). Махэк₂ (689) выводзіць непасрэдна ад віць пры дапамозе фарманта ‑chlati.

Віхор (БРС, Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., КЭС, КТС) ’шчацінне на хрыбце ў свінні’ (Бяльк., Шатал.); ’дух-гаспадар ветру’ (Інстр. II); ’від танца’ (Інстр. IV), віхры́ ’пясчаныя ўзгоркі, нанесеныя ветрам’; ’кучаравыя валасы’ (Сцяшк. МГ). Рус. вихо́р, укр. вихор, польск. wicher, чэш. vicher ’капуста, якая не завілася ў качан’, славен. vicher ’завіток валасоў’. Да віць (Фасмер, 1, 324). Перанос націску адбыўся ў выніку ўздзеяння дэрыватаў тыпу бугор, тапор і г. д. (Шанскі, 1, В, 112). Міклашыч (388), Персан (322) параўноўваюць з вяха́, вехаць як ступені чаргавання. Гл. таксама віхар.

Ві́храва трава ’расліна астрагал, Astragalus glycyphyfllus’ (Кіс.). Рус. смал. вихрева трава ’тс’. Відавочна, да ві́хар, віхр, але канкрэтныя матывы намінацыі няясныя, магчыма, таму, што гэтыя расліны з тонкім сцяблом і складаным лісцем часта пераблытваюцца; параўн. рус. вихорево гнездо ’сплеценыя віхрам у клубок галінкі бярозы’.

Віхру́н ’рыжаваты голуб з каўняром з пер’я з абодвух бакоў шыі’ (БРС). Рус. вихру́н ’тс’. Да віхор. Гл. Фасмер, 1, 324.

Віхры́ць ’кружыць віхрам (аб пыле, снезе)’ (БРС, Нас., КТС). Рус. вихри́ть, укр. вихри́ти, польск. wichrzyć, чэш. дыял. vichriť ’тс’. Да віхар (гл.).

Віхта́ ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 270). Няясна. Верагодна, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *віхтаць ’хістацца, качацца’, якое да віхаць з т устаўным у выніку экспрэсіўнага характару слова. Параўн. маг. віхто́вы ’скоры, рашучы, актыўны, энергічны’.

Віхтава́ць ’жывіць, карміць, даглядаць’ (астрав., маст., Весці АН БССР, 1969, № 4, 132). З польскага wikt, дыял. wicht ’сталаванне, штодзённая страва’, wlktować ’сталаваць, карміць, утрымліваць на сваіх харчах’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, № 4, 132). Параўн. таксама ст.-бел. виктъ ’харчы’ < польск. wikt < лац. victus (Булыка, Запазыч., 63).

Віху́ра (паэт.) ’віхар, завея, буран’ (БРС, Яруш., КТС). Польск. wichura ’тс’. Гл. віхар. У бел., калі меркаваць па месцы націску і па кніжным характары слова, відаць, запазычанне з польск.