Віхля́ць (БРС, Нас., Бяльк., Гарэц., КТС), віхлі́ць ’віляць хвастом’; ’хітрыць’ (КЭС, лаг.), віхле́ць ’прагнуць’ (Юрч.); ’хітрыць’ (КТС). Рус. вихля́ть, укр. вихля́ти, польск. wichlać і wichlić, з XVII ст. wikłać (Брукнер, 612), чэш. vichlať ’інтрыгаваць’, viklati ’вагацца’, славен. vihljáti ’веяць, варушыць’. Відавочна, вытворнае ад віхаць (Фасмер, 1, 324). Махэк₂ (689) выводзіць непасрэдна ад віць пры дапамозе фарманта ‑chlati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)