Крах ’банкруцтва’ (ТСБМ). З ням. Krach.
Краха́ль ’птушка сямейства качыных’ (ТСБМ). Да крахаць (гл.).
Кра́хаць ’крычаць (пра жаб)’ (ДАБМ), ’крычаць (пра качак)’ (Сл. паўн.-зах.). Гукапераймальнае.
◎ Крахо́ўка ’дзікая качка’ (ТС, Жыв. сл.). Гл. кракаць.
Крахта́ць ’крактаць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. крактаць.
◎ Крач ’крачка, птушка, падобная да чайкі’ (Ян.). Гл. крачка.
Кра́чка ’вадзяная птушка сямейства чаек’ (ТСБМ). Да кракаць (гл.).
◎ Кра́шэсць ’курасадня’ (Нар. лекс.). Да *курасест? Параўн. кросанне, куросны, курасады.
◎ Краяві́на ’аполак’ (Нар. лекс.). Гл. краяць.
◎ Кра́яць, краяты ’дзяліць на часткі, рэзаць’ (Доўн.-Зап. 3, Клім.). Укр. краяти, рус. краять, ст.-рус. краяти ’тс’, серб.-харв. кращати, славен. krȃjati ’тс’, польск. krajać, чэш. krájeti, славац. krajať, н.-луж. kšajaš 4 палаб. krojot ’тс’, прасл. krajati — ітэратыўная форма да krojiti (гл. кроіць) (SP, 1, 47; Ваян, Gram. comp., 3, 267; Трубачоў, Эт. сл., 12, 86–87).⇉. м и _