Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Куве́йт м. Kuweit [-´ve:t] n -s

кудзе́ля ж. Fláchshede f -, -n, Héde f; Werg n -(e)s;

род па кудзе́лі Mútterfolge f -

ку́дзер м. разм. (кучаравая пасма валасоў) Lócke f -, -n

ку́дзеркі мн. памянш. Löckchen pl

кудла́ты zerzáust, zóttig, strúbbelig, strúwwelig; strúppig;

кудла́ты саба́ка zóttiger Hund;

кудла́тая галава́ Strúbbelkopf m, Strúwwelkopf m -(e)s, -köpfe

кудла́ціць разм. zerzáusen vt, záusen vt; zérren vt

кудла́ч м. zerzáuster, úngekämmter Mensch; Strúbbelkopf m -(e)s, -köpfe, Strúwwelkopf m; Zóttelbär m -en, -en (мядзведзь)

ку́длы мн. разм. Zótte(l)n pl

куды́ прысл.

1. пыт. wohín?;

куды́ ты ідзе́ш? wohín gehst du?;

2. займ. адносн. wohín; in den (die, das); in wélchen (wélche, wélches);

вёска, куды́ яны́ прыйшлі́ das Dorf, in das sie kamen;

куды́ ні wohín auch;

куды́ ні паглядзі́ш wohín man auch sieht;

3. у знач. часц. разм. (значна) viel, bei wéitem;

куды́ лепш viel bésser; bei wéitem bésser;

хоць куды́! разм. sehr schön!; príma;

куды́ табе́! (выказванне сумнення, адмаўлення) ach wo!, das kannst du ja gar nicht!;

куды́ табе́ раўня́цца з ім! du kannst dich doch nicht mit ihm vergléichen!;

куды́ там! ach wo!, das geht nicht! куды́ ні йшло́! mag sein!, méinetwegen!

куды́сь, куды́сьці прысл. írgendwohín