Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

крамзо́ліць разм. (неакуратна пісаць) krákeln vi, krítzeln vt, vi

крамзо́ля ж.) Gekrítzel n -s, Kritzeléi f -, -en, Krakeléi f -, -en, Krákel m -s, -, Krákelfuß (толькі адз.) m -;

піса́ць крамзо́лямі krítzeln vt, vi, schmíeren vt, vi

кра́мка ж. памянш. kléiner Láden, kléine Búde

кра́мнік м. Krämer m -s, -, Ládenbesitzer m -s, -

кра́мны

1. Láden-, Geschäfts-, Verkáufsstellen-;

2. (фабрычнага вырабу) fabríkmäßig, in der Fabrík hérgestellt

крамя́ны

1. (пругкі, цвёрды) bíegsam; hart;

2. перан. (пра чалавека) (моцны, здаровы) kräftig, gesúnd áussehend;

3. (свежы, ядраны) frisch, kérnig

кран​I м. Hahn m -(e)s, Hähne;

вадаправо́дны кран Wásserhahn m;

кран гарэ́лкі Brénnerhahn m;

запо́рны кран Ábsperrhahn m;

спускны́ [зліўны] кран Áblasshahn m

кран​II м. тэх. (пад’ёмны) Kran m -(e)s, -e і Kräne, Hébekran m;

перасо́ўны кран fáhrbarer Kran; Fáhrkran m;

пагру́зачны кран Verládekran m;

ве́жавы кран Túrmkran m;

паваро́тны кран Dréhkran m;

самахо́дны кран Fáhrzeugkran m, Kran mit éigenem Fáhrantrieb

крана́льны rührend, rührselig, ergréifend, bewégend

кранаўшчы́к м. Kránführer m -s, -