Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

мяшо́к м.

1. Sack m -(e)s, Säcke; Béutel m -s, -;

рэ́чавы [пахо́дны] мяшо́к Torníster m -s, -, Rúcksack m;

турысты́чны мяшо́к Campingbeutel [´kɛm-] m;

2. перан. разм. (пра чалавека) Tölpel m -s, -, Tóllpatsch m -(e)s, -e;

◊

залаты́ мяшо́к Géldsack m -(e)s, -säcke;

купі́ць ката́ ў мяшку́ die Kátze im Sack káufen

мяшо́чак м. памянш. гл. мяшэчак

мяшо́чнік м. разм. гіст. Schíeber m -s, -

мяшча́нка ж.

1. гіст. Kléinbürgerin f -, -nen;

2. перан. Spíeßbürgerin f -, -nen, Philísterin f -, -nen

мяшча́нскі

1. гіст. kléinbürgerlich;

мяшча́нскае сасло́ўе Kléinbürgerstand m -(e)s;

2. перан. spíeßbürgerlich, spíeßerisch

мяшча́нства н.

1. гіст. Kléinbürgertum n -s;

2. Spíeßbürgertum n -s, Spíeßertum n -s

мяшэ́чак kléiner Sack [Béutel]

на​I прыназ. (зверху) auf, an (A на пыт. «куды?», D на пыт. «дзе?»);

на стол auf den Tisch;

на стале́ auf dem Tisch;

на сцяне́ an der Wand;

на сцяну́ an die Wand;

2. (пры ўказанні мэты) zu (D);

ісці на сход zur Versámmlung géhen*;

ісці́ на ле́кцыю zur Vórlesung géhen*;

3. (пры абазначэнні часу, тэрміну і г. д.) (на пыт. «калі?» an (D), in (D);

на насту́пным ты́дні in der nächsten Wóche; nächste Wóche;

на кані́кулах in den Féri¦en; (на пыт. «на які тэрмін?» für A);

на два дні für [auf] zwei Tage;

4. (для) zu (D), für (A);

5. (на суму) für (A);

я купі́ў кніг на сто рублёў ich káufte Bücher für húndert Rúbel;

6. (пры абмене) gégen (A);

ён абмяня́ў кні́гу на часо́піс er hat ein Buch gégen éine Zéitschrift getáuscht;

7. (пры размеркаванні) pro;

на душу́ насе́льніцтва pro Kopf der Bevölkerung;

памно́жыць на пяць mit fünf multiplizíeren;

два ме́тры на тры zwéimal drei Méter;

дзялі́ць на пяць durch fünf téilen;

е́хаць на трамва́і mit der Stráßenbahn fáhren*;

ляжа́ць на со́нцы in der Sónne líegen*

на​II часц. (вазьмі) da!, nimm!; da hast du (A)!;

◊

на табе́, Бо́жа, што нам няго́жа! ≅ was man nicht braucht, gibt man leicht weg

наадваро́т

1. прысл. úmgekehrt; verkéhrt;

ты ўсё ро́біш наадваро́т du machst álles verkéhrt;

як раз наадваро́т geráde [genáu] úmgekehrt, geráde [genáu] das Gégenteil;

2. пабочн. сл. víelmehr, dagégen; im Gégenteil; hingégen; dagégen