Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

зло́мак м.

1. ein kapúttes [zerbróchenes] Ding;

2. разм. (пра слабога чалавека) Schwächling m -(e)s, -e

зло́сна прысл. böse, bóshaft, erbóst; gehässig (непрыязна, варожа)

зло́снасць гл. зласлівасць

зло́снік м. Wídersacher m -s, -; Feind m -(e)s, -e; гл. тс. зласлі́вeц

зло́сніцкі übel gesínnt, míssgünstig

зло́сны

1. böse, bösartig, bóshaft;

2. (пра жывёл) bíssig, scharf;

зло́сны саба́ка bíssiger [schárfer] Hund;

быць зло́сным на каго-н. (mit) j-m zürnen, auf j-n [mit j-m] böse sein, wütend sein (auf, über A);

3. (бязлітасны) únbarmherzig, schónungslos, gráusam;

4. (зламысны) böswillig

злосць ж. (гнеў) Wut f -, Zorn m -(e)s;

◊

мяне́ злосць бярэ́ mich packt die Wut, ich plátze [bérste] vor Wut

злоўжыва́нне н. Míssbrauch m -(e)s, Übergriff m -(e)s, -e;

злоўжыва́нне ўла́дай Máchtmissbrauch m;

злоўжыва́нне службо́вым стано́вішчам Ámtsmissbrauch m;

злоўжыва́нне даве́рам Vertráuensbruch m -(e)s, -brüche;

злоўжыва́нне заме́жнымі сло́вамі der ǘbermäßige Gebráuch von Frémdwörtern

злоўжыва́ць missbráuchen vt, Míssbrauch tréiben* (чым-н. mit D);

злоўжыва́ць чыім-н даве́рам j-s Vertráuen missbráuchen

зло́ўлены gefángen; erwischt (схоплены); ertáppt (заспеты)