Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

residential

[,rezɪˈdenʃəl]

adj.

жылы́

residential district — жылы́ раён

- residential qualification

residential qualification

цэнз асе́ласьці

residue

[ˈrezɪdu:]

n.

1) аста́ча f., аста́так -ку m., рэ́шткі pl., аса́дак -ку m.

The syrup had dried up, leaving a sticky residue — Сыро́п вы́парыўся, пакінуўшы лі́пкі аса́дак

2) Law ча́стка спа́дчыны, яка́я застае́цца пасьля́ спла́ты ўсіх даўго́ў, выда́ткаў ды і́ншых спа́дчыньнікаў

resign

[rɪˈzaɪn]

v.i.

1) адмаўля́цца (ад паса́ды), ісьці́ ў адста́ўку

2) зрака́цца

The Member of Parliament resigned his seat — Дэпута́т зро́кся свайго́ ме́сца ў парля́мэнце

- resign oneself

resign oneself

паддава́цца, здава́цца; скара́цца; зьміра́цца

resignation

[,rezɪgˈneɪʃən]

n.

1) адмо́ва f., адрачэ́ньне n.

2) пісьмо́вае паведамле́ньне аб адрачэ́ньні ад стано́вішча

3) пако́ра f., ціхмя́насьць f.

with resignation — пако́рна, пако́рліва, ціхмя́на, ці́ха

She bore the pain with resignation — Яна́ пако́рліва перано́сіла боль

resigned

[rɪˈzaɪnd]

adj.

пако́рны, пако́рлівы, ці́хі, ціхмя́ны

resilience

[rɪˈzɪliəns]

n.

1) пру́гкасьць, гну́ткасьць, элясты́чнасьць f.

Rubber has resilience — Гу́ма ма́е пру́гкасьць

2) здо́льнасьць ху́тка перамага́ць прыгне́чаны настро́й; жыцьцяра́даснасьць f.

resilient

[rɪˈzɪliənt]

adj.

1) пру́гкі, пру́ткі, элясты́чны

resilient steel — пру́гкая сталь

2) жыцьцяра́дасны, мо́цны ду́хам

a resilient nature that throws off trouble — мо́цная ду́хам нату́ра, што перамага́е няго́ды

resin

[ˈrezɪn]

n.

1) жыві́ца, смала́ f.

2) шту́чная смала́