Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

remain

[rɪˈmeɪn]

1.

v.i.

1) застава́цца; прабы́ць

We remained at the lake till September — Мы прабылі́ на во́зеры да ве́расьня

Let it remain as it is — Хай гэ́та застае́цца, як ёсьць

2) захо́ўвацца

to remain the same — захо́ўвацца такі́м са́мым

2.

n. remains, pl.

1) рэ́шта f., аста́так -ку m

2) тво́ры не надрукава́ныя за жыцьця́ а́ўтара

3) сьляды́ міну́лага

the remains of an ancient civilization — рэ́шткі старажы́тнае цывіліза́цыі

4) аста́нкі, парэ́шткі pl. (мёртвае це́ла)

remainder

[rɪˈmeɪndər]

n.

1) рэ́шта чаго́-н.

the remainder of the afternoon — рэ́шта ча́су папаўдні́

2) рэ́шта пры адыма́ньні

if you take 2 from 9, the remainder is 7 — Калі ады́мем два ад дзевяцёх, застане́цца сем

3) нераспрада́ныя рэ́шткі накла́ду кні́гі

remark

[rɪˈmɑ:rk]

1.

v.t.

1) каза́ць, зазнача́ць; выка́звацца

2) заўважа́ць; назіра́ць

2.

n.

1) заўва́га f.

to make no remark — нічо́га не сказа́ць

2) заўважа́ньне, назіра́ньне n.

remarkable

[rɪˈmɑ:rkəbəl]

adj.

го́дны, ва́рты ўва́гі, незвыча́йны, выда́тны

remediless

[ˈremədiles]

adj.

непапра́ўны, невыле́чны; яко́му не́льга дапамагчы́; які́ не́льга нала́дзіць, зрэмантава́ць

remedy

[ˈremədi]

1.

n., pl. -dies

1) лек -у m.

2) сро́дак -ку m. (ад чаго́); за́хад -у m.; ме́ра f.у́праць чаго́-н.); лячэ́ньне n.

2.

v.t.

выпраўля́ць, папраўля́ць; выле́чваць

remember

[rɪˈmembər]

v.

1) па́мятаць

2) прыпаміна́ць

3) мець па́мяць

Dogs remember — Саба́кі ма́юць па́мяць

4) перадава́ць прывіта́ньні

Remember me to your father — Перада́йце прывіта́ньні ад мяне́ ва́шаму ба́цьку

5) пакіда́ць што-н. у спа́дчыну

Grandfather remembered us all in his will — Дзяду́ля ўспо́мніў усі́х нас у сваім тэстамэ́нце

remembrance

[rɪˈmembrəns]

n.

1) паміна́ньне n., па́мяць f.

in remembrance of — у па́мяць аб кім-чым

2) падару́нак на па́мяць або́ ўспамін аб кім-чым, сувэні́р -а m.

3) remembrances, pl. прывіта́ньні

Remembrance Day

Дзень Па́мяці (11 лістапа́да, дзень ушанава́ньня ў Кана́дзе і Вялі́кай Брыта́ні па́мяці пале́глых у 1-ую і 2-у́ю сусьве́тныя во́йны)

remind

[rɪˈmaɪnd]

v.t.

напаміна́ць, нага́дваць каму́ што; выкліка́ць успамны успамі́ны