Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

reach

[ri:tʃ]

1.

v.t.

1) дасяга́ць, дахо́дзіць, ахапля́ць

Radio reaches millions — Ра́дыёперада́чы дахо́дзяць да мільёнаў

The anchor reached bottom — Я́кар дасягну́ў дна

to reach old age — дажы́ць да ста́расьці

2) праця́гваць руку́ па што

to reach toward a book — працягну́ць руку́ па кні́гу

3) дахо́дзіць

to reach the top of a hill — дайсьці́ да верхаві́ны ўзго́рка

to reach the agreement — дайсьці да зго́ды, пагадне́ньня

4) дастава́ць руко́ю

I cannot reach the ceiling — Я не магу́ даста́ць да сто́лі

2.

n.

1) до́сяг -у m., дасяга́льнасьць f.

within easy reach — дасту́пна, дасяга́льна

out of reach of the guns — па́-за дасяга́льнасьцю гарма́тнага агню́

2) прасьця́г, разма́х -у m., шыр f.

a reach of woodland — прасьця́г лясо́ў

reach the end of one’s rope

вы́чарпаць усе́ свае́ магчы́масьці

reachable

[ˈri:tʃəbəl]

adj.

дасяга́льны, дасту́пны

react

[riˈækt]

v.i.

1) рэагава́ць

2) хімі́чна дзе́яць, уступа́ць у рэа́кцыю

to react against — рэагава́ць супраць

reaction

[riˈækʃən]

n.

1) рэа́кцыя f.

What was his reaction to the news? — Як ён зрэагава́ў на гэ́тую навіну́?

2) хімі́чная рэа́кцыя

3) вы́нік -у m.

Fever is a reaction from a chill — Гара́чка — вы́нік прасту́ды

reactionary

[riˈækʃəneri]

1.

adj.

рэакцы́йны

2.

n., pl. -aries

рэакцыянэ́р -а m.

reactive

[riˈæktɪv]

adj.

рэакты́ўны

reactor

[riˈæktər]

n., Electr., Phys.

рэа́ктар -а m.

read

[ri:d]

v., read [red], reading

1) чыта́ць

2) пака́зваць

The thermometer reads 70 degrees — Тэрмо́мэтар пака́звае 70 гра́дусаў

3) разуме́ць

read a person’s mind — чыта́ць чые́-н. ду́мкі

4) гучэ́ць

This line reads differently in the first edition — Гэ́ты радо́к гучы́ць іна́кш у пе́ршым выда́ньні

5) вычы́тваць, уклада́ць

you read too much into my statement — ты зашма́т уклада́еш у маё выка́званьне

- a well read person

- read between the lines

- I read you loud and clear

- read through

read between the lines

чыта́ць памі́ж радко́ў