Рубе́ж ’мяжа чаго-небудзь або паміж чым-небудзь’, ’дзяржаўная мяжа’, ’лінія абаронных збудаванняў’ (ТСБМ), ’кант, грань’ (Гарэц.), рубѣжъ ’граніца’ (Шымк. Собр.). Укр. рубі́ж ’край, мяжа; засечка’, рус. рубе́ж ’рубеж’, балг. ръбе́ж ’мяжа, мяжа паміж палямі’. Стараж.-рус. рубежъ ’засечка; знак мяжы’ (Сразн., 3, 179). З прасл. *rǫbežь ’метка, засечка’, вытворнага з суфіксам ‑ežь > ад *rǫbati, *rǫbitiсячы’ (гл. рубаць, рубіць) (БЕР, 6, 361; Чарных, 2, 125). Паводле Якабсона, рубеж ёсць царкоўнаславянская форма ў адносінах да рубёж ’высяканне лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зачы́р ’паз у ніжняй частцы бочкі, цэбра’ (гродз., З нар. сл.). Паводле формы, бязафіксны наз. ад дзеяслова зачырыць (Касп.), зачырці. Знач. кораня чыр‑ павінна быць ’рэзаць’. Сапраўды, у Насовіча маем чыркаць (нажом) ’рэзаць’, чыркану́ць ’рэзануць’. Гэта, відаць, варыянт і.-е. кораня *(s)ker‑ ’рэзаць’ (Покарны, 1, 938 і наст.), да якога з рознымі чаргаваннямі ўзыходзяць, магчыма, куртаты, курносы, чарот (гл.), рус. черта, чертить, літ. kertù, kir̃stiсячы, удараць’ і які мае тут форму čir‑ (параўн. čersti, Трубачоў, Эт. сл., 4, 75–76); гл. яшчэ Фасмер, 4, 349.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крышы́ць, крышу́, кры́шыш, кры́шыць; незак.

1. што. Наразаць дробнымі кавалкамі. Крышыць сала. Крышыць цыбулю. □ Анежка, якая стаяла каля стала і крышыла капусту, разгубілася так, што выпусціла нож з рук. Броўка. // Расціраць, раздрабняць на невялікія часткі, ператвараць у крошкі. Крышыць хлеб курам.

2. каго-што. Разм. Ламаць, руйнаваць, разбіваць на часткі. Крышыць, ломіць вецер І платы і стрэхі. Купала. Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю. Звонак. // Забіваць, нішчыць. Як пайшлі глушыць І мячом крышыць, — Парадзелі раці. Пушча. // перан. Ліквідаваць, разбураць. Рабочы клас пачаў ламаць і крышыць устоі старога свету. «ЛіМ».

3. Разм. Накідваць крошак дзе‑н. Не крышы на падлогу.

4. што. Разм. Выклікаць боль у касцях; ламаць. Прастуда ломіць, крышыць косці.

•••

Крышыць на капустусячы на дробныя часткі (мячом, шабляй і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Засе́к ’месца для захавання збожжа, мукі ў свірне, клеці’. Рус. дыял. за́се́к ’тс’, укр. за́сі́к ’тс’, польск. zasiek ’тс’, ’засека’, чэш., славац. zásek ’засека’, чэш. таксама ’ўдар тапаром; надрэз, зроблены такім чынам’, славен. zasèk ’засека’, ’удар тапаром’, серб.-харв. за́сек ’надрэз’, макед. засек ’тс’, ’хвароба хатняй жывёлы’. Ст.-рус. засѣкъ ’засек’ (XV ст.), ст.-бел. засѣкъ ’тс’ (XVI ст.). Утворана ў прасл. ад zasěkati, zasěkti (< za‑sěk‑ti, гл. сячы) са спецыялізацыяй значэння, першапачаткова, відаць, ’тое, што засякаецца’ > ’агароджа’; параўн. асек. Параўн. XII научно-методич. конф. северо-западной зоны. Л., 1970, с. 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mince

[mɪns]

1.

v.t.

1) рэ́заць (машы́нкай), сячы́ я́са); крышы́ць

2) рэ́заць, дакла́дна дзялі́ць

3) гавары́ць або́ трыма́цца празьме́рна ве́тліва або́ мане́рна

4) зьмякча́ць, лаго́дзіць (сло́вы)

2.

v.i.

дро́бненька ступа́ць

not to mince matters — гавары́ць про́ста й шчы́ра

3.

n.

1) дро́бна пасе́чанае або́ парэ́занае мя́са

2) гл. mincemeat

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hash

[hæʃ]

1.

n.

1) се́чанае мя́са; тушані́на

2) бязла́дная мешані́на, блытані́на f.

3) непара́дак -ку m., недарэ́чнасьць f.

to make a hash of a matter — папсава́ць спра́ву

to settle one’s hash —

а) прыму́сіць каго́сь змо́ўкнуць

б) расквіта́цца з кімсь

2.

v.t.

1) сячы́ на дро́бныя кава́лкі

2) блы́таць, псава́ць што

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pelt

I [pelt]

1.

v.i.

1) кі́даць, атакава́ць, напада́ць на каго́

The boys were pelting the dog with stones — Хлапцы́ шпурля́лі камяня́мі ў саба́ку

2) ліць; сячы́ (пра дождж, град)

3) сьпяша́цца

2.

n.

1) кі́даньне n.

2) ху́ткасьць f.

at full pelt — по́ўным хо́дам

II [pelt]

n.

1) нявы́рабленая аўчы́на

2) ску́ра

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Рубі́н, ’каштоўны камень чырвонага колеру’ (ТСБМ). Рус. руби́н, польск. rubin, чэш. rubín, серб.-харв. ру̀би̑н, балг. руби́н. Ст.-бел. рубинъ са ст.-польск. rubin < ням. Rubin < познелац. rubinus ’рубін’ < ruber або rubeus ’чырвоны’ < і.-е. *reudh‑, роднаснага да руды, гл. (Брукнер, 466; Фасмер, 3, 511; Булыка, Запазыч., 288).

Рубі́н2, рубі́ха ’драўляны брусок з насечкамі для качання бялізны’ (Касп.). Ад рубіцьсячы’ (гл.) са словаўтваральным значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’. Падобныя ўтварэнні з суфіксам ‑ін‑ (аднак, жаночага роду): лупіна, адбоіна ’адбіты кавалак’ і інш., з суфіксам ‑іх‑а (‑ых‑a): жаць (жмуць) — жмыха (магілёўскі рэгіянальны, нерэгулярны тып).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сек ‘даўняя мера вагі сыпкіх цел ёмістасцю 12 кг’ (Сл. ПЗБ; в.-дзв., Нар. сл.). Ст.-бел. секъ (ссекъ) пераважна ў магілёўскіх актах ‘адзінка колькасці мяса’ (Скурат, Меры, 145; Ст.-бел. лексікон), ‘мера сыпкіх цел’: семенʼя лняного секов два (Яблонскіс, 210). Скурат (там жа) лічыць вытворным ад *sěktiсячы’, што сумніўна ў сувязі з вышэй прыведзеным значэннем. Хутчэй за ўсё, балтызм, параўн. літ. síekas ‘мера вагі (зерня) = 6 гарцаў, г. зн. каля 20 л’, лат. síeke ‘тс’, якія далей звязаны з літ. síekti ‘спрабаваць дасягнуць чаго-небудзь’, seikʼti ‘вымяраць мерамі’. Аб апошніх словах гл. Фрэнкель, 781; Мюленбах-Эндзелін, 3, 857.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сты́чань ‘сакавік’ (Нас.), ‘студзень’ (Сцяшк.; воран., Шатал.; астрав., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. styczeń ‘студзень’, некалі і ‘люты’. Ст.-бел. стычень ‘студзень’ (XVI ст., Ст.-бел. лексікон) з ст.-польск. styczeń (Булыка, Лекс. запазыч., 157). Польскае слова з першаснага *sěčьnь < прасл. *sěča ‘высяканне дрэў’ ад прасл. *sěktiсячы’ з суф. *‑ьnь, якое потым было скантамінавана з *tyka ‘жэрдзь, палка’. Назва першапачаткова абазначала час года, калі сякуць дрэвы, таму што ў гэты час яны маюць вельмі мала соку; гл. Борысь, 585. Параўн. сечань. Народна-этымалагічна ўсведамляецца як вытворнае ад стыка́цца ‘сустракацца’ (гл.), так і ў Насовіча (Нас., 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)