крышы́ць, крышу́, кры́шыш, кры́шыць; незак.
1. што. Наразаць дробнымі кавалкамі. Крышыць сала. Крышыць цыбулю. ▪ Анежка, якая стаяла каля стала і крышыла капусту, разгубілася так, што выпусціла нож з рук. Броўка. // Расціраць, раздрабняць на невялікія часткі, ператвараць у крошкі. Крышыць хлеб курам.
2. каго-што. Разм. Ламаць, руйнаваць, разбіваць на часткі. Крышыць, ломіць вецер І платы і стрэхі. Купала. Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю. Звонак. // Забіваць, нішчыць. Як пайшлі глушыць І мячом крышыць, — Парадзелі раці. Пушча. // перан. Ліквідаваць, разбураць. Рабочы клас пачаў ламаць і крышыць устоі старога свету. «ЛіМ».
3. Разм. Накідваць крошак дзе‑н. Не крышы на падлогу.
4. што. Разм. Выклікаць боль у касцях; ламаць. Прастуда ломіць, крышыць косці.
•••
Крышыць на капусту — сячы на дробныя часткі (мячом, шабляй і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)