sprchen*

1. vi (mit j-m über A, von D) гавары́ць, размаўля́ць (з кім-н. аб кім-н., чым-н.);

gut [geläufig, fleßend] Deutsch ~ до́бра [бе́гла, свабо́дна] размаўля́ць па-няме́цку;

durch [über] den Rndfunk ~ выступа́ць па ра́дыё;

wir ~ uns noch! мы яшчэ́ паразмаўля́ем!;

ich hbe mit dir zu ~ мне трэ́ба з табо́й пагавары́ць;

ich bin hute für ihn nicht zu ~ я не прыму́ [не магу́ прыня́ць] яго́ сёння;

auf j-n, auf etw. (A) zu ~ kmmen* загавары́ць аб кім-н., аб чым-н.;

auf j-n gut zu ~ sein до́бра адкліка́цца аб кім-н., быць высо́кай ду́мкі аб кім-н.

2. vt

1) гавары́ць;

ein rteil ~ выно́сіць прысу́д [прыгаво́р];

Recht ~ выно́сіць рашэ́нне па спра́ве;

j-m das Wort ~ абараня́ць каго́-н.;

man spricht ка́жуць, гаво́раць, хо́дзяць чу́ткі

2) размаўля́ць, ве́сці размо́ву (з кім-н.)

3) (auf A) нагаво́рваць (што-н. на магнітафонную стужку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

хаце́цца безас. mögen* vt; Lust hben;

мне хо́чацца пагавары́ць з Ва́мі ich möchte mit hnen sprchen*, ich möchte Sie sprchen*;

мне хаце́лася б ich hätte gern, ich hätte den Wunsch;

мне хо́чацца піць ich habe Durst, ich bin drstig;

мне хо́чацца е́сці ich habe Hnger, ich bin hngrig;

мне зусі́м не хо́чацца з ім размаўля́ць ich habe gar kine Lust mit ihm zu sprchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

узарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., каго-што.

1. Разбурыць, знішчыць выбухам; падарваць. [Маеўскі:] — Гнядкоў! Сабірай сваіх падрыўнікоў. Узарві спачатку масты, пасля — вадакачку і стрэлкі. Шамякін. // Разбурыць напорам знутры. Праз тыдзень — другі імклівая плынь узарве, раскрышыць ледзяны панцыр, і Нёман .. панясе свае воды на поўнач — у Літву. «ЛіМ». / у перан. ужыв. Кастрычнік узарваў стары ўвесь лад. Астрэйка.

2. Узадраць, парушыць цэласць чаго‑н. Вось .. [Юрка] расшыў адзін .. край [пасылкі] і, узарваўшы фанернае вечка, заглянуў цсярэдзіну. Сіняўскі. // перан. Узараць. Я помню, як трактар той першы Прамчаў і ля нашых бяроз, Як дзедаўскую палоску Плугамі ўзарваў і панёс. Куляшоў.

3. перан. Парушыць чым‑н. спакой, цішыню і пад. [Стрэл] узарваў спакой летняе ночы і перакаціўся рэхам у наваколлі. Чарнышэвіч. Гром апладысментаў узарваў панаваўшую дагэтуль цішыню. Васілевіч.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Разм. Вывесці з сябе, абурыць, вельмі раззлаваць. Гэтая ветлівасць узарвала Андрэя, хоць ён даў сабе слова размаўляць зусім спакойна. Шахавец. — Ну і дэмагог жа ты! — узарвала Таццяну. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

łamany

łaman|y

1. ламаны;

mówić ~ą angielszczyzną — размаўляць на ламанай англійскай мове;

2. дроб (пры абазначэнні нумароў на дакументах і інш.); касяк;

zero osiem ~e przez piętnaście — (08/15) нуль восем дроб пятнаццаць (нуль восем касяк пятнаццаць)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Таро́чыць1 ’везці (з грукатам)’ (лях., Сл. ПЗБ), тара́чыць ’цягнуць, несці, везці’ (Сержп. Прык., Бяльк., Юрч., Нар. Гом.). Параўноўваюць з літ. taračkinti ’цягнуць, валачы’, taračkénti ’цягнуць па зямлі з шумам’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1971, 1, 94), што наўрад ці магло быць крыніцай запазычання. Хутчэй гукапераймальнае, гл. наступнае слова.

Таро́чыць2 ’сакатаць (пра курэй)’ (віц., сен., лёзн., ЛА, 1), ’трашчаць’: у выгарі лягушкі тарочуць (Касп.), ’квакаць, крахтаць (пра жаб)’ (лёзн., Жыв. св.), ’гаварыць’ (гродз., ЖНС; Жд. 1), ’балбатаць’ (Мат. Гом.), тарочыць ’гаварыць абы-што, задурваць галаву’ (ТС), торо́чыті ’тс’ (Вруб.), торо́чыты ’расказваць, даказваць’ (Сл. Брэс.; Горбач, Зах.-пол. гов.), ’гаварыць’, ’дзяўбці’ (Клім.), ’дурыць, абдурваць, казаць бязглуздасць’ (драг., Жыв. НС), ’цвярдзіць, назаляць адным і тым жа’ (пін., Нар. лекс.), ’дакучліва гаварыць, расказваць’ (драг., Нар. лекс.), тарачы́ць ’сакатаць; бурчаць, сварыцца; размаўляць з прыемнасцю’ (Яўс.), ’многа раз гаварыць’ (Шатал.). Параўн. укр. торо́чити ’гаварыць тое самае шмат разоў, гаварыць глупства’, рус. торо́чить ’тс’. Гукапераймальнае, суадносіцца з тарокаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ры-ба́ры ’пустая размова, балбатня’ (ТСБМ), ’пустыя размовы’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тараба́рыць ’балбатаць’ (ТСБМ), тараба́рыцца ’бязладна, шумна размаўляць’ (Юрч. Вытв.). Укр. та́ри‑ба́ри ’балбатня’, дыял. тараба́ри ’інтымная размова; пустая балбатня’, рус. та́ры‑ба́ры ’балбатня’, дыял. тараба́ры ’балбатня, размова’. Спалучэнне дзвюх рыфмаваных асноў не зусім высветленага паходжання, магчыма, гукапераймальнай прыроды. Першую з іх атаясамліваюць з элементам та́р(ы/а)‑ у тарато́рыць (гл.), суадносным з тала‑ ў талатоніць (гл.), другую — з ба́р(ы/а), напрыклад, ва ўкр. ба́ры ’балбатня’, у рус. бараба́ритъ ’тараторыць’, паводле Саднік і Айцэтмюлера (2, 123), суадноснае з бала‑ (гл. балакаць, балабоніць), якія з’яўляюцца ўтварэннямі, што ўзыходзяць да і.-е. *bha‑ (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 522; 1, 142–143; Мельнічук, Этимология–1987, 61; Варбат, Этимология–1982, 26). Паводле Варбат (Этимология–1984, 38), значэнне ’гаварыць’ для спалучэння другаснае, асноўнае — ’адходы вытворчасці’, што да *toriti (< *terti, гл. церці) і *bьrati (гл. браць). Праблематычна, хутчэй за ўсё, пераважала першаснае сінкрэтычнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.

1. Напісаць у дадатак да ўжо напісанага. Прыёмшчык у Максімавым лісце прыпісаў Тодарава прозвішча... Чорны. // Дадаць да якога‑н. афіцыйнага дакумента фальшывыя звесткі з якой‑н. карыслівай мэтай. Прыпісаць працэнты выканання плана. □ — Можа б калі і прыпісаў які працадзень, прыкладна, тваёй [Аўдулі] ці другому каму, дык, думаеш, можна? Ермаловіч.

2. Запісаўшы, унёсшы ў спіс, прылічыць, аднесці куды‑н., да чаго‑н. Да свайго надзелу прыпісаў Пракопавай [зямлі] больш як паўдзесяціны, і зямлі не абы-якой. Мележ. Потым князь забраў Данілу, Прыпісаў яго ў свой дом. Колас.

3. каму-чаму. Палічыць уласцівым каму‑н., зробленым кім‑н. «Навошта такі шум? Яшчэ, чаго добрага, усе дасягненні прыпішуць мне аднаму... А што пасля?» — з трывогай думаў.. [Анатоль]. Ваданосаў. [Марына:] — Калі я тых кароў баялася, як чарцей лазатых? Гэта ён сам, мабыць, баіцца, дык от і мне прыпісаў. Сабаленка. // Вытлумачыць што‑н. чым‑н., палічыць вынікам чаго‑н. Поспех акцёра прыпісалі яго прыгажосці.

4. Назначыць хвораму якое‑н. лячэнне; прапісаць. Рыгору Лявонавічу прыпісалі мікстуру і забаранілі размаўляць цэлы месяц. Пянкрат. Доктар прыпісаў .. [хворай] сонца, белы хлеб, малако і гародніну. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

speak [spi:k] v. (spoke, spoken)

1. гавары́ць, размаўля́ць;

speak for smb. гавары́ць ад чыйго́-н. імя́;

speak English гавары́ць па-англі́йску

2. каза́ць, выка́звацца;

speak the truth гавары́ць пра́ўду;

speak one’s mind выка́звацца адкры́та, шчы́ра

3. све́дчыць;

speaking for myself што да мяне́

4. зга́дваць, упаміна́ць;

nothing to speak of нічо́га асаблі́вага

5. выступа́ць;

speak in public выступа́ць публі́чна

actions speak louder than words менш слоў, а больш спраў;

roughly speaking гру́ба ка́жучы;

so to speak так сказа́ць

speak out [ˌspi:kˈaʊt] phr. v. выка́звацца, гавары́ць; гавары́ць шчы́ра, адкры́та

speak up [ˌspi:kˈʌp] phr. v.

1. гавары́ць гу́чна і выра́зна

2. выка́звацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Gespräch n -(e)s, -e размо́ва, гу́тарка;

ein ~ mit j-m nknüpfen, mit j-m ins ~ kmmen* завяза́ць размо́ву [гу́тарку] з кім-н.;

sich ins ~ inlssen* уступі́ць у размо́ву;

das ~ auf etw. (A) brngen* заве́сці размо́ву аб чым-н.;

das ~ geht aus размаўля́ць больш няма́ пра што;

~e führen ве́сці [право́дзіць] размо́вы [гу́таркі]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Рамані́ць ’ціха стукаць (пра дождж)’ (Растарг.), ра́маць ’стукаць’ (Мат. Гом.). Чэш. romoniti ’шалясцець, цурчаць; громка гучаць’, славац. romoniť ’грымець, трашчаць’, параўн. славен. разьян. romonitiразмаўляць, гаварыць’, серб.-харв. ромо̀нити ’балбатаць, мармытаць, шаптаць’, балг. ромо́ня ’цурчэць; ціха гаварыць, гаманіць’, макед. ромо́ни ’шалясцець, цурчаць’. На аснове аддзеяслоўных назоўнікаў Бязлай (3, 195) рэканструюе прасл. *romonъ ’шум, шалясценне, цурчанне, гоман’ (< і.-е. *re(i̯)‑ ’крычаць, раўці, стукаць, грукаюць’, параўн. ст.-сканд. rōmr ’голас’, італ. rumore ’шум’, лац. rumor ’віск’), а таксама дзеяслоў *romoniti (*ramaniti, гл. БЕР, 6, 319). Гл. таксама Скок, 3, 158. Словаўтваральнай асновай мог быць гукапераймальны корань *rom‑/*ram‑, параўн. славен. rompompom ’гукаперайманне грукату’, rompljati ’грукаць, стукаць’, славен. romon ’шум, мармытанне’, харв. romon ’тс’, romoriti ’гучаць, шумець’. Борысь у экспрэсным славін.-каш. x‑ram‑ota‑ć ’бразгатаць, грукаць, брахаць (пра сабак)’, xramot ’брацанне, лязганне, грукат, брэх’ адзначае паралельнае выкарыстанне суф. ‑ota‑/‑oni‑ з семантыкай узмацнення дзеяння ў анаматапеічных дзеясловах, напрыклад, кашуб. fafrotać/fafronić ’балбатаць, вярзці’ (Борысь, Leksyka słów., 26). Іншыя экспрэсіўныя дзеясловы з элементам ram‑: польск. дыял. chrampać ’прасоўвацца з шэлестам’, chramastać ’есці з храбусценнем’, падляш. chramać ’есці, грызці’. Першаснае значэнне элемента ‑ram‑ (варыянт ‑chram‑) магло быць менавіта ’шалясценне, хрусценне’ (Борысь, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)