Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ірыга́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца ірыгацыяй.

ірыгацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ірыгацыі; арашальны. Ірыгацыйныя работы. Ірыгацыйная сістэма.

ірыга́цыя, ‑і, ж.

Штучнае абвадненне бязводных зямель для павышэння іх урадлівасці; арашэнне.

[Лац. irrigatio — паліванне, абвадненне.]

іры́дыевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ірыдыю.

іры́дый, ‑ю, м.

Рэдкі ў прыродзе хімічны элемент, цяжкі тугаплаўкі метал шаравата-белага колеру, блізкі да плаціны.

[Ад грэч. iris, iridos — радуга.]

і́рыс, ‑а, м.

Спец. Радужная абалонка вока.

[Ад грэч. iris — радуга.]

іры́с, ‑у, м.

1. Сорт цвёрдых цукерак у выглядзе плітачак карычневага колеру, якія робяцца з малака, цукру і патакі.

2. Сорт каляровых нітак для вышывання і вязання.

іры́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Адна цукерка ірысу. З’есці па ірысцы.

іры́т, ‑у, М ірыце, м.

Запаленне радужнай абалонкі вока.

[Ад грэч. iris — радужная абалонка вока.]