Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ігуа́на, ‑ы, ж.

Спец. Вялікая даўгахвостая яшчарка сямейства паўзуноў, якая жыве на дрэвах, пераважна ў Заходнім паўшар’і.

ігу́мен, ‑а, м.

Настаяцель мужчынскага праваслаўнага манастыра.

[Грэч. hēgumenos — вядучы, кіраўнік.]

ігу́мення, ‑і, ж.

Настаяцельніца праваслаўнага жаночага манастыра.

ігу́менскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ігумена. Ігуменскі сан. Ігуменская келля.

ігу́менства, ‑а, н.

Званне, пасада ігумена або ігуменні.