юнна́т, ‑а, М ‑наце, м.
Юны натураліст; удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды. З 1929 года існуе ў Мінску яшчэ адна піянерская ўстанова — Цэнтральная станцыя юннатаў. «Маладосць». У мяне старэйшы брат Тры гады ўжо юннат; Што пасее ў агародзе, У яго заўсёды ўродзіць. Шуцько.
юнна́таўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да юнната, належыць яму. Юннатаўскі гурток.
юнна́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Жан. да юннат.
юнна́цкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і юннатаўскі. Наш юннацкі дзённік таксама папоўніўся. Праўда, развіваліся ікрынкі надта марудна.. А потым ікрынкі сталі мяняць сваю форму — выцягвацца ў даўжыню. Якімовіч.