Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ю́нга, ‑і, м.

Падлетак на судне, які рыхтуецца стаць матросам і вывучае марскую справу, а таксама малодшы матрос у некаторых замежных флотах.

[Ням. Junge — хлопчык.]

юнгшту́рм, ‑а, м.

Арганізацыя рэвалюцыйнай нямецкай моладзі, створаная ў 1924 г. для барацьбы з фашызмам (з 1926 г. стала называцца «Чырвоны фронт моладзі»).

[Ням. Jungsturm.]

юнгшту́рмаўка, ‑і, ДМ ‑маўцы; Р мн. ‑мавак; ж.

Форма ваеннага ўзору, якую насілі члены юнгштурма, а таксама савецкая моладзь у 20‑х — пачатку 30‑х гадоў.

юнгшту́рмаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юнгштурма. Юнгштурмаўская форма.