Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

юс, юса, м.

Спец. Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя.

•••

Юс вялікі — літара Ѫ стараславянскага алфавіта, якая абазначала «о» насавое.

Юс малы — літара ѧ стараславянскага алфавіта, якая абазначала «е» насавое.

ю́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юса, напісаны з юсамі. Юсавае пісьмо.

юсты́цыя, ‑і, ж.

1. Правасуддзе, судаводства. Савецкая юстыцыя. Буржуазная юстыцыя.

2. Сукупнасць дзяржаўных органаў, якія займаюцца судаводствам; сістэма судовых устаноў. Міністэрства юстыцыі.

[Лац. justitia — справядлівасць.]

юсцірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для юсціравання. Юсціравальны станок.

юсцірава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. юсціраваць і юсціравацца.

юсцірава́цца, ‑руецца; незак.

Спец.

1. Рэгулявацца, вывярацца (пра механізмы, прыборы).

2. Зал. да юсціраваць.

юсцірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Дакладна падагнаць (падганяць), адрэгуляваць (рэгуляваць), выверыць (вывяраць) механізм, прыбор і пад. Юсціраваць мікраскоп. Юсціраваць інструмент.

[Ад ням. justieren — вывяраць ад лац. justus — правільны.]

юсціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Праверка і наладка прыбораў і механізмаў (звычайна оптыка-механічных вымяральных прыбораў). Юсціроўка аптычных прыбораў.

юсціро́ўшчык, ‑а, м.

Спец. Спецыяліст па юсціроўцы.