Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ю́нкер, ‑а, м.

1. У рускай арміі і ва флоце да палавіны 60‑х гг. 19 ст. — вальнапісаны радавога саставу або унтэр-афіцэр з дваран, які, праслужыўшы пэўны тэрмін і вытрымаўшы экзамен, мог стаць афіцэрам.

2. У царскай Расіі — выхаванец ваеннага вучылішча, якое рыхтавала афіцэраў.

3. Буйны землеўладальнік-дваранін у феадальнай Прусіі; буйны нямецкі памешчык увогуле.

[Ням. Junker.]

ю́нкерскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юнкера, належыць яму. Юнкерскі мундзір. // Прызначаны для падрыхтоўкі афіцэраў у дарэвалюцыйнай арміі. Юнкерскае вучылішча.

ю́нкерства, ‑а, н.

1. зб. Юнкеры. Прывілеі юнкерства.

2. Званне юнкера (у 1, 2 знач.), а таксама прабыванне ў юнкерах.

юнко́р, ‑а, м.

Юны карэспандэнт; юнак, які піша і друкуецца ў якім‑н. перыядычным выданні, звычайна маладзёжным.

юнко́раўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юнкора, належыць яму. Юнкораўскі допіс. Юнкораўскі пост.

юнко́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да юнкор.