учэ́пістасць, ‑і, ж.
Уласцівасць учэпістага. Учэпістасць рук. Учэпістасць памяці. Гаспадарская ўчэпістасць. □ Заслугоўваюць сваёй славы непараўнальных верхалазаў нашы мурашкі, вавёркі, куніцы, соні, яноты-паласкуны, а часткова таксама рысі і мядзведзі. Калі птушак ад падзення ўтрымаюць крылы, а павукоў — павуціна, то гэтым лясным акрабатам даводзіцца разлічваць толькі на сваю ўчэпістасць, сілу, дакладнасць і хуткасць. Самусенка.
учэпістахво́стыя, ‑ых.
Сямейства шыраканосых малпаў.
учэ́пісты, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны чапляцца, хапацца і моцна трымацца за каго‑, што‑н. Учэпістыя кіпцюры. □ На вяршынях дрэў і кустах павісла ўчэпістае павуцінне. Даніленка. У жылістых, учэпістых руках старога ўгадвалася немалая сіла. Васілёнак.
2. перан. Які хутка падмячае, добра запамінае што‑н. (пра погляд, памяць, розум і пад.). [Камандзір] акінуў Якімку кароткім учэпістым позіркам і спытаў: — У атрад, значыць, прыйшоў? Ваяваць? Курто. Палкоўнік нахіліўся над картай і паўтарыў усё, што расказаў Мікола. Памяць у чалавека была на дзіва ўчэпістая — нічога не прапусціў. Новікаў.
3. перан. Які ўмее прыстасавацца да чаго‑н. і выкарыстаць для сябе; які настойліва дабіваецца сваёй мэты. Фёдар адразу развінуў бурную дзейнасць. Ён паказаў сябе чалавекам напорыстым і ўчэпістым. Кірэенка. [Фрунзе:] — Яна [Насця] ўчэпістая... верхаводзіць у гімназіі... Гурскі.
учэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да учапіцца (у 1, 2 знач.).
учэ́рчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад учарціць.
учэ́рчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. учэрчваць — учарціць.
учэ́рчвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да учэрчваць.
учэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да учарціць.
учэ́свацца 1, ‑аецца; незак.
1. Незак. да учасацца.
2. Зал. да учэсваць 1.
учэ́свацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да учэсваць 2.
учэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да учасаць 1.
учэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да учасаць 2.