учэпісты, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны чапляцца, хапацца і моцна трымацца за каго‑, што‑н. Учэпістыя кіпцюры. ▪ На вяршынях дрэў і кустах павісла ўчэпістае павуцінне. Даніленка. У жылістых, учэпістых руках старога ўгадвалася немалая сіла. Васілёнак.

2. перан. Які хутка падмячае, добра запамінае што‑н. (пра погляд, памяць, розум і пад.). [Камандзір] акінуў Якімку кароткім учэпістым позіркам і спытаў: — У атрад, значыць, прыйшоў? Ваяваць? Курто. Палкоўнік нахіліўся над картай і паўтарыў усё, што расказаў Мікола. Памяць у чалавека была на дзіва ўчэпістая — нічога не прапусціў. Новікаў.

3. перан. Які ўмее прыстасавацца да чаго‑н. і выкарыстаць для сябе; які настойліва дабіваецца сваёй мэты. Фёдар адразу развінуў бурную дзейнасць. Ён паказаў сябе чалавекам напорыстым і ўчэпістым. Кірэенка. [Фрунзе:] — Яна [Насця] ўчэпістая... верхаводзіць у гімназіі... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)