Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мэ́бельшчык, ‑а, м.

Майстар, які робіць мэблю.

мэ́блевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мэблі; звязаны з вырабам або продажам мэблі. Мэблевая прамысловасць. Мэблевы магазін.

мэбліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мэбляваць.

2. зб. Мэбля, абстаноўка памяшкання. Калі інжынер вайшоў у каюту, ён здзівіўся пышнай і багатай мэбліроўцы. Гамолка.

мэбліро́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца мэбліроўкай (кватэры, пакояў).

мэбліро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да мэбліроўшчык.

мэ́бля, ‑і, ж., зб.

Прадметы абстаноўкі памяшкання. Два сталы, пісьмовы і звычайны,.. ды некалькі крэслаў складалі ўсю мэблю і абстаноўку канторы. Колас. Выходзячы, Міша не стрымаўся і заглянуў праз прыадчыненыя дзверы ў цесна застаўлены мэбляй пакой. Карпюк.

•••

Мяккая мэбля — мэбля, у якой тыя часткі, што прызначаны для сядзення або ляжання, зроблены на спружынах або набіты чым‑н. мяккім.

[Фр. meuble.]

мэблява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мэбляваць.

2. у знач. прым. З мэбляй, з абстаноўкай. Мэбляваны пакой. Мэбляваная кватэра.

мэблява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да мэбляваць.

мэблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што.

Абставіць (абстаўляць) памяшканне мэбляй.