днём, прысл.
У дзённы час, удзень. Днём мы знаходзіліся ў вялікім дзедавым пакоі. Бядуля.
•••
Днём з агнём не знойдзеш гл. знайсці.
днёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. днёвак; ж.
Адпачынак днём (пры начных пераходах). На днёўку выбралі густы хмызнячок сярод поля — тут фашысты напэўна не стануць шукаць партызанаў. Новікаў. Усім загадалі захоўваць цішыню і не адыходзіць ад месца днёўкі. Мележ. // Дзённы адпачынак, сон (дзікіх жывёл, птушак). Зімой галодныя ваўкі за адну ноч праходзяць у пошуках здабычы некалькі дзесяткаў кіламетраў, але на днёўку вяртаюцца часта ў аблюбаваны імі пералесак. В. Вольскі.