вэ́нджаніна, ‑ы, ж.
Вэнджаныя прадукты.
вэ́нджанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вэндзіць.
вэ́нджаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вэндзіць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны вэнджаннем. Вэнджанае мяса. Вэнджаная каўбаса.
вэ́ндзіцца, ‑дзіцца; незак.
Зал. да вэндзіць.
вэ́ндзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., што.
Правяльваць у дыме (мяса, рыбу, сала). Вэндзіць кумпякі, паляндвіцу.