Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вэксаледа́вец, ‑даўца, м.

Асоба, якая дае вэксаль.

вэксалетрыма́льнік, ‑а, м.

Уладальнік вэксаля.

вэ́ксаль, ‑я, м.

Пісьмовае абавязацельства заплаціць каму‑н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін. Заплаціць па вэксалю. Прад’явіць вэксаль.

[Ням. Wechsel.]

вэ́ксальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вэксаля. Вэксальнае абавязацельства. Вэксальны курс.