Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эстэ́цтва, ‑а, н.

Кніжн. Тое, што і эстэтызм (у 1 знач.). Як М. Багдановіч ніколі не быў эстэцкім песняром красы, так не ўпадаў у эстэцтва і Дубоўка, паглыбляючы духоўнасць нашай паэзіі, уводзячы ў сферу прыгожага абуджаных рэвалюцыяй да паўнаты гарманічнага жыцця людзей. «Полымя».

эстэ́цтваваць, ‑твую, ‑твуеш, ‑твуе; незак.

Разм. Быць эстэтам, праяўляць якасці эстэта.

эсхаталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да эсхаталогіі, звязаны з ёй. Эсхаталагічныя ўяўленні.

эсхатало́гія, ‑і, ж.

Кніжн. Сукупнасць рэлігійных уяўленняў пра канчатковы лёс свету і чалавека. Хрысціянская эсхаталогія.

[Ад грэч. éschatos — апошні і logos — вучэнне.]

эсэ́, нескл., н.

Кніжн. Нарыс, які трактуе літаратурныя, філасофскія, сацыяльныя і інш. праблемы не ў сістэматычна-навуковым выглядзе, а ў вольнай форме. Сучасны воблік беларускай крытыкі даволі разнастайны па жанравых прыкметах: манаграфіі, праблемныя даследаванні, крытыка-біяграфічныя нарысы, літаратурныя нататкі, успаміны, партрэты, эсэ. Каваленка.

[Фр. essai.]

эсэі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Кніжн. Той, хто піша эсэ.

эсэ́р, ‑а, м.

Сацыяліст-рэвалюцыянер, прадстаўнік дробнабуржуазнай партыі ў Расіі. Меншавікі, эсэры, бундаўцы, здраднікі ўсіх колераў разгарнулі падрыўную работу і ў Магілёве. Шынклер.

эсэ́раўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эсэраў, належыць ім. Эсэраўскі тэрарызм.

эсэ́раўшчына, ‑ы, ж.

Разм. Сістэма поглядаў, дзеянняў эсэраўскай партыі, ідэалогія эсэраў. // зб. Эсэры. Эсэраўшчына была разгромлена.

эсэ́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да эсэр.