Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электралячэ́бніца, ‑ы, ж.

Лячэбніца, у якой праводзіцца электралячэнне.

электралячэ́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электралячэння. Электралячэбны кабінет. Электралячэбныя працэдуры.

электралячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне электрычных з’яў, працэсаў у лячэбных мэтах.

электрамабі́ль, ‑я, м.

Аўтамабіль, які прыводзіцца ў рух электрычнай энергіяй.

[Ад слова электра... і лац. mobilis — рухомы.]

электрамагістра́ль, ‑і, ж.

Магістраль для перадачы электрычнага току. Высакавольтная электрамагістраль.

электрамагнеты́зм, ‑у, м.

Спец. Магутныя з’явы, выкліканыя электрычным токам.

электрамагні́т, ‑а, М ‑ніце, м.

Прыстасаванне з жалезнага стрыжня, абматанага ізаляваным дротам, па якім праходзіць электрычны ток і намагнічвае гэты стрыжань.

электрамагні́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які звязаны з электрамагнетызмам, узнікае пры электрамагнетызме. Электрамагнітная індукцыя. Электрамагнітныя хвалі. // Заснаваны на ўласцівасцях электрамагнетызму. Электрамагнітная разведка.

2. Які ажыццяўляецца, дзейнічае пры дапамозе электрамагніта. Электрамагнітны тормаз.

электрамалата́рня, ‑і, ж.

Малатарня, якая прыводзіцца ў дзеянне электрычнай энергіяй.

электраманта́ж, ‑у, м.

Мантаж электрычнага абсталявання, электрычных прыбораў, прыстасаванняў.