Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэро́бус, ‑а, м.

Мнагамесны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт.

аэро́бы, ‑аў; адз. аэроб, ‑а, м.

Арганізмы, якія не здольны жыць без свабоднага кіслароду; проціл. анаэробы.

аэро́граф, ‑а, м.

Прыбор для тонкага распылення фарбы сціснутым паветрам пры напясенні яе на паперу, тканіну і пад.

аэро́лаг, ‑а, м.

Спец. Спецыяліст па аэралогіі.

аэро́н, ‑у, м.

Лекавы процірвотны сродак, які ўжываецца пры марской і паветранай хваробах, пры рвоце ў цяжарных жанчын і пад.

аятала́, ‑ы, м.

У мусульманскай рэлігіі — вышэйшы духоўны тытул вучонага-багаслова, які мае вучняў і паслядоўнікаў.

[Ад перс.]