фрыгі́йцы, ‑аў;
Малаазіяцкая народнасць, якая жыла да н. э. на ўзбярэжжы Мармуровага мора.
фрыгі́йцы, ‑аў;
Малаазіяцкая народнасць, якая жыла да н. э. на ўзбярэжжы Мармуровага мора.
фрыз 1, ‑а,
1. У архітэктуры — верхняя частка збудавання ў выглядзе паласы паміж галоўнай бэлькай і карнізам, звычайна ўпрыгожаная малюнкам.
2. У дэкаратыўнай скульптуры і жывапісе — выяўленчая ці дэкаратыўная кампазіцыя ў выглядзе гарызантальнай паласы, размешчанай на верхняй частцы сцяны ўсярэдзіне ці звонку будынка.
3. Аблямовачная арнаментальная паласа дывана, падлогі ці прадмета прыкладнога мастацтва.
[Фр. frise.]
фрыз 2, ‑у,
[Фр. frise.]
фрыз 3,
фры́завы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фрыза 1, які мае фрыз.
фры́завы 2, ‑ая, ‑ае.
фрызо́н, ‑у,
Адходы шоўкаматальнай вытворчасці, якія выкарыстоўваюцца для шоўкапрадзення.
[Фр. frison — завіток.]
фры́зскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фрызаў, які належыць, уласцівы ім.
фрызу́ра, ‑ы,
[Фр. frisure.]
фры́зы, ‑аў;
Народ, які жыве ў Нідэрландах і ФРГ.
фрыкадэ́лька, ‑і,
Клёцка, галачка з сечанага мяса ці рыбы, звараная ў булёне.
[Ням. Frikadelle.]
фрыкасэ́,
Нарэзанае дробнымі кавалачкамі смажанае або варанае мяса ці рыба ў соусе.
[Ням. fricassée.]
фрыкаты́ўны, ‑ая, ‑ае.
У мовазнаўстве — які ўтвараецца шляхам трэння паветра ў шчыліне паміж збліжанымі моўнымі органамі (пра гукі); шчылінны.
[Ад лац. fricare — церці.]